Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сьнег ці снег?

МЯККІ ЗНАК
Мы ўжо раней узгадвалі такую ўнікальную рысу беларускай мовы, як наяўнасць ў. Але ў у пэўным сэнсе пашанцавала, бо мы працягваем выкарыстоўваць не толькі сам гук, але і літару, якая стала ці не сімвалам беларускай мовы.
Зусім іншы лёс напаткаў мяккі знак, які ў гісторыі беларускага правапісу займае асаблівае месца. Чаму? Мы ж дагэтуль нібыта маем яго, пішам у словах.

Уся справа ў тым, што адной з унікальных рысаў беларускага вымаўлення з’яўляецца асімілятыўная мяккасць, ці памякчэнне з, с, д, т у пазіцыі перад іншымі мяккімі зычнымі (не адбываецца перад мяккімі г, к. х). Гэтую асаблівасць вымаўлення першым адлюстраваў у сваёй граматыцы 1918 года Браніслаў Тарашкевіч, напісаўшы: “перад мягкімі зычнымі з, с, ц, дз зьмягчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіцець, дзьве і г.д. Толькі перад г, к, х яны не зьмяняюцца: згінуць, схіліць, скінуць і г.д.”

У 1926 годзе ў Мінску адбылася міжнародная Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускай азбукі і правапісу, якая была прысвечана абмеркаванню шэрагу правапісных пытанняў, у тым ліку і правапісу мяккага знака. У выніку створаная ў наступным годзе Правапісная камісія са Сцяпанам Некрашэвічам на чале падтрымала ідэю выкарыстання ь перад іншымі мяккімі зычнымі, але прапанавала скасаваць яго ў падаўжэннях (напр., пісаць не ньн, сьс, а нн, сс). Аднак праекту правапісу ў тым выглядзе, у якім яго прапанавала камісія, не дадзена было рэалізавацца. З прыходам да ўлады ў 1929 годзе Сталіна пачалося згортванне т.зв. палітыкі беларусізацыі. Некрашэвіч быў звольнены з пасады віцэ-прэзідэнта Акадэміі Навук, а пасля рэпрэсаваны, а праца Правапіснай камісіі спынена.

У 1930 годзе пачалася праца над новым, “пазбаўленым “нацдэмаўскага ўплыву” праектам рэформы правапісу. А ў 1933 годзе адбылася сама рэформа, якая па сваёй сутнасці была русіфікатарскай і штучна наблізіла беларускую мову да рускай, у тым ліку і шляхам поўнага скасавання ь у пазіцыі перад іншымі мяккімі зычнымі. Аўтары абгрунтавалі такую прапанову “палягчэннем і эканоміяй для паліграфічнай справы”(!).

Як жа адмена асімілятыўнай мяккасці (якая, дарэчы, дагэтуль лічыцца арфаэпічнай нормай, то бок нормай вымаўлення) адбілася на беларускім вымаўленні? А вось як! Паслухайце беларускіх дыктараў на дзяржаўным тэлебачанні і радыё. З якім свістам і як цвёрда многія з іх вымаўляюць, для прыкладу, словы снег, сляза. Як мы бачым, скасаванне правапіснай нормы непазбежна вядзе і да парушэння нормы арфаэпічнай.

Зноў мяккі знак быў узняты на штандар у 80-90 гады мінулага стагоддзя падчас другой хвалі беларусізацыі. Мяккі знак стаў больш чым моўным сімвалам, ён стаў сімвалам ідэалагічным, палітычным і нават эстэтычным.

powerpoint70Беларускі Ь

Заданне
Напісаць згодна з прынцыпамі сучаснага правапісу (а каму цікава – і па правілах тарашкевіцы):
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам. Адказы ў дужках пададзеныя тарашкевіцаю.

С…мех – смех (сьмех)
Нячыс…цік – нячысцік (нячысьцік)
Ц…мяны – цьмяны (цьмяны)
Бац…вінне – бацвінне (бацьвіньне)
З… лесу — з лесу (зь лесу)
Дз…муць – дзьмуць (дзьмуць)
Дз…веры – дзверы (дзьверы)
У ган…бе – у ганьбе (у ганьбе)
Дз…вес…це – дзвесце (дзьвесьце)
Піс…меннік – пісьменнік (пісьменьнік)
С…хіліцца – схіліцца (схіліцца)
Счарс…ц…велы – счарсцвелы (счарсьцьвелы)
З…дзек – здзек (зьдзек)
Нос…біт – носьбіт (носьбіт)
Раз…бяр — разьбяр (разьбяр)
С…кеміць – скеміць (скеміць)
З…езд – з’езд (зьезд)
З…вяры – звяры (зьвяры)
Воз…меш – возьмеш (возьмеш)
З…ява – з’ява (зьява)
З…гінуць – згінуць (згінуць)
На малац…бе — на малацьбе (на малацьбе)
Ц…вік – цвік (цьвік)

 
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат