Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Паганства

29.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Аканне і яканне

Паводле думкі шматлікіх вучоных, аканне па сваім паходжанні – балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла ў беларускую мову ў перыяд яе фармавання (калі зыходзіць з гіпотэзы, што беларуская мова развівалася на балцкім моўным субстраце). У старабеларускіх тэкстах з’ява акання фіксуецца ўжо ў 14 стагоддзі.

 А ці адрозніваецца беларускае аканне ад рускага? Безумоўна. Па-першае, беларускае аканне – гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца). Да-другое, у беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па-трэцяе, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове). 

Такім чынам, аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а.
размова – размаўляць
нос – насы
сэрца – сардэчны
шэры – шараваты

У некаторых словах са складамі ро, ло ненаціскное о пераходзіць у ы:
гром – грымець
бровы – брыво

Ненаціскное э захоўваецца:

1. у першым складзе складаных слоў: рэдказубы, шэравокі;
2. у пачатку запазычаных слоў: экзамен, экскурсія;
у сярэдзіне запазычаных слоў пасля зацвярдзелых, а таксама пасля д, т: жэтон, рэспубліка, чэмпіён.

Выключэнне: даўно запазычаныя словы, дзе э перайшло ў а або ў ы, а таксама словы з канцавым –ар, -аль:
характар
брызент
адрас
камп’ютар

Заданне:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Напішыце па-беларуску

Молоко, молочный, на молоке – малако, малочны, на малацэ < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
Секрет, секретарь – сакрэт, сакратар
Тревога — трывога
Цена, цены, ценообразование – цана, цэны, цэнаўтварэнне
Стоимость, ценный – кошт, каштоўны
Ремонт, ремонтировать – рамонт, рамантаваць
Смысл, осмысление, бессмысленный — сэнс, асэнсаванне, бессэнсоўны
Глотка, глотать – глотка, глытаць
Мастер, мастерство – майстар, майстэрства
Кровь, без крови, кровавый – кроў, без крыві, крывавы
Цензура, цензор – цэнзура, цэнзар
Техника, технический – тэхніка, тэхнічны
Лотерея – латарэя
Принтер — прынтар
Шерсть, шерстяной — воўна, ваўняны, шэрсць, шарсцяны
Крошки, крошить – крошкі, крышыць
Дерево, деревянный – дрэва, драўляны
Церемония — цырымонія
Ревизия — рэвізія
Квартира, квартирант – кватэра, кватарант
Лидер — лідар

ЯКАННЕ

Яканне (адна з формаў акання) – пераход е, ё ў першым складзе перад націскам у я:
Смех – смяяцца
сёстры – сястра
веліч – вялікі

Е незалежна ад націску захоўваецца ў словах:
1. іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, герой
(але ў даўно запазычаных словах яканне адбываецца:
дзяжурны, каляндар, янот)
2. у прыназоўніку без і часціцы не заўсёды будзе пісацца літара е: без нас, не маю (але пры вымаўленні ў гэтых словах будзе адбывацца яканне, калі яны стаяць перад словам, у якім першы склад націскны)

Я незалежна ад націску захоўваецца ў словах месяц, цягнік, сувязь, пояс, лямант, памяць, пяць, тысяча і некаторых іншых (гэта так званае каранёвае і суфіксальнае я).

Заданне:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Напішыце па-беларуску

Крестьянин, крестьяне, крестьянский, село, сельский – селянін, сяляне, сялянскі, сяло, сельскі
Тянуть, поезда – цягнуць, цягнікі < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
Свет, светлый, светловатый, освещение – святло, светлы, светлаваты, асвятленне
Зелень, зелёный, позеленеть, зеленоватый – зеляніна, зялёны, пазелянець, зеленаваты
Даль, вдали – далеч/далячынь, удалечыні
Аллегория — алегорыя
Лесник, лесничество — ляснік, лясніцтва
Празднование, праздничный – святкаванне, святочны
Пятерня — пяцярня
Безобидный — бясшкодны
Металл — метал
Следы, следопыт – сляды, следапыт
Луна, лунный – месяц, месяцовы/ месячны
Спектакль — спектакль
Мягкий, мягковатый – мяккі, мяккаваты
Ненависть, ненавистный – нянавісць, ненавісны
Обеспечение, обеспеченность – забеспячэнне, забяспечанасць
Механик – механік
Мизинец – мезенец
Тетерев, у тетерева – цецярук, у цецерука

 
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат