Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.01.2014
Першы занятак курсаў — 13 студзеня!

Пачатак а 19.00 у Галерэі Ў!

Сябры!

Ад 13 студзеня (19.00) ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў распачынаецца новы праект –модныя курсы беларускай мовы “МОВА НАНОВА”. Вядуць курсы філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.

Заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак, ад 19.00 да 21.00. На кожны занятак да нас будуць прыходзіць новыя цікавыя госці!

Назва курсаў “МОВА НАНОВА” тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова”вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.Апроч уласна моўных практыкаванняў, вас чакае гара інфармацыі па гісторыі ды культуры Беларусі!

Першы занятак абяцае шмат цікавостак: адразу некалькі гасцей (адзін з іх – вядомы беларускамоўны замежнік), выступ лідара гурта HandmadE Яўгена Валошына, таямнічы госць з Верхнядзвінска, аўдыё, відэа, фота, мультымедыя…

На занятках будзе цёплая, сяброўская атмасфера, а таксама прыемная драбяза: дармовыя кава і гарбата. Хоць зіма і бясснежная, але ж прыемнасці ніхто не касаваў!

Галерэя сучаснага мастацтва Ў і “МОВА НАНОВА” чакаюць вас на занятках!

Адрас Галерэі Ў — праспект Незалежнасці, 37а (побач з метро Плошча Перамогі)

А вось на мапе:

Просмотреть увеличенную карту

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат