Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.02.2014
АНОНС Мова нанова №6 — Сваякі

Панядзелак, 17 лютага, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).

svajaki

Як назваць мужа сястры? А жонку брата? Хто такая “цётка ў трэцяй стрэчы”? Цэлы слоўнік на гэтую тэму мы падрыхтавалі спецыяльна для вас!
Як скласці свой радавод? Да якога калена яго трэба ведаць — да пятага, сёмага ці да пятнаццатага? Якія таямніцы хаваюць старадаўнія шляхецкія гербы? Пра гэта распавядзе ўдзельнік гуртка “Радавод” Юрась Адамовіч.
Яшчэ нашымі гасцямі стануць сузаснавальніцы сайта http://dzietki.org/ Крысціна Вітушка і Юля Малахоўская. Яны распавядуць пра тое, як гадаваць маленькіх беларусаў беларусамі.
Сярод цікавостак — урыўкі са Статута ВКЛ і ўнікальная падборка фотаздымкаў князёў Радзівілаў. Роду, які ведае сваіх сваякоў да 1380 года!
У граматычнай частцы паразмаўляем пра дзеясловы з суфіксам -ірава(ць): сумаваць ці ўсё ж суміраваць? Ці ўласцівыя дзеясловы на -ірава(ць) беларускай мове?..
Музычным госцем заняткаў стане гурт Rahis, які абяцаў зладзіць сапраўднае харавое караоке!
Апроч таго, чакаецца сюрпрыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі”!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат