Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Музыка

12.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Пяць новых кашуль, дзевяць беларускіх студэнтак

Колькасныя лічэбнікі

Падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. Сёння мы паразмаўляем пра простыя колькасныя лічэбнікі.


Адзін /адно /адна/ адны (важна: скланяюцца на ўзор прыметніка)
Н.      адзін    адно                 адна                      адны   
Р.       аднаго       адной аднае   адных
Д.       аднаму           адной                   адным
В.       адзін / аднаго    адно                 адну              адны / адных
Тв.    адным    адной                    аднымі
М.      у адным     у адной   у адных

 

Два / дзве, тры, чатыры (важна: звяртаць увагу на аснову (два/дзве) і канчаткі)

Н.      два        дзве                 тры                    чатыры             
Р.       двух  дзвюх              трох                чатырох
Д.      двум       дзвюм             тром                   чатыром
В.      два / двух      дзвюх              тры/трох чатыры / чатырох
Тв.    двума   дзвюма           трыма              чатырма
М.     у двух  у  дзвюх  у трох  у чатырох

 

Пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць (важна: скланяюцца на ўзор назоўніка памяць; звяртаць увагу на падаўжэнне ці яго адсутнасць)

Н.  пяць шэсць           сем           восем          дзевяць
Р.   пяці    шасці             сямі          васьмі         дзевяці
Д.   пяці  шасці            сямі          васьмі          дзевяці
В.   пяць   шэсць            сем           восем           дзевяць
Тв. пяццю   шасцю          сямю        васьмю        дзевяццю
М.  у пяці у  шасці  у сямі у васьмі  у дзевяці
  
 
 
 
 

 

 

 
 
 
 
Колькасна-іменныя спалучэнні 

Лічэбнікі два, тры, чатыры ў Н. скл. патрабуюць пры сабе назоўнікі ў форме назоўнага склону множнага ліку:

Два дамы, тры сталы, чатыры студэнты

Прыметнікі-азначэнні ў такіх словазлучэннях таксама ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку:

Два новыя дамы, тры дубовыя сталы, чатыры беларускія студэнты

Лічэбнікі пяць – дзевяць у Н. скл. патрабуюць пры сабе назоўнікі і прыметнікі ў форме роднага склону множнага ліку:

Пяць новых кашуль, дзевяць беларускіх студэнтак

Заданні

 УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Раскрыць дужкі:

Мікола паслаў бандэролі  2 (ягоныя сяброўкі). – дзвюм сваім сяброўкам

Перад паездкай мы разжыліся 2 (новая палатка), 3 (вуда), 5 (спальны мяшок), 1 (кацялок). – дзвюма новымі палаткамі, трыма вудамі, пяццю спальнымі мяшкамі, адным кацялком

Раніцай 1 (дажджлівы дзень) я прыехаў у глухую беларускую вёску. – аднаго дажджлівага дня

4 (год) раней Максім пасадзіў гэтую бярэзінку. – чатырма гадамі

Вольга захаплялася творамі 2 (гэтыя мастачкі). – дзвюх гэтых мастачак

Мы разам з 9 (іншы калега) прыехалі на вакзал сустракаць новага кіраўніка. – дзевяццю іншымі калегамі

За тымі 7 (старыя клёны) хавалася маленькая драўляная школа, з якой былі звязаныя ўспаміны апошніх 5 (год). – сямю старымі клёнамі; пяці год.

У бібліятэцы была прызначана сустрэча з 2 (маладая беларуская паэтка). – дзвюма маладымі беларускімі паэткамі

 Я сустрэўся з 1 (незнаёмы чалавек). – адным незнаёмым чалавекам

Будыніна глядзела на свет усімі сваімі 4 (падслепаватыя вокны). – чатырма падслепаватымі вокнамі

2 (ягоныя сёстры) хлопец паведаміў пра хуткі прыезд. – дзвюм сваім сёстрам

3 (калядны дзень) – тры калядныя дні

2 (земляробчае свята) – два земляробчыя святы

4 (тэатральная пастаноўка) – чатыры тэатральныя пастаноўкі

2 (лепшы вучань) – два лепшыя вучні

3 (цікавае падарожжа) – тры цікавыя падарожжы

2 (святочны канцэрт) – два святочныя канцэрты

4 (урачысты сход) – чатыры ўрачыстыя сходы

2 (чырвоная ружа) – дзве чырвоныя ружы

3 (высокая калона) – тры высокія калоны

5 (прыгожы фотаздымак) – пяць прыгожых фотаздымкаў

4 (прачытаны раман) – чатыры прачытаныя раманы

3 (спелы яблык) – тры спелыя яблыкі

Перакласці:

В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада

В трёх шагах от нас – за тры крокі ад нас

Метрах в семи от дома — метраў за сем ад дому

В восьми километрах от деревни – за восем кіламетраў ад вёскі 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат