Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адпачынак

12.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Не будзь трусянём!

Рознаскланяльныя назоўнікі

 

Да рознаскланяльных назоўнікаў у беларускай мове адносяць назвы маладых істот, назоўнікі імя, племя, стрэмя і назоўнікі мужчынскага роду на –а.

disketa-smallСПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

СПАМПУЙЦЕ ФАЙЛ WORD

1.     Назвы маладых істот (важна: у Р., Д і М. скл. адз. ліку ўжываецца аднолькавая форма слова)

Н.        дзіця (ё)   дзеці
Р.        дзіцяці      дзяцей
Д.       дзіцяці    дзецям
В.        дзіця (ё)           дзяцей
Тв.     дзіцем / дзіцём   дзецьмі / дзяцьмі
М.      пры дзіцяці  дзецях

                              

2. Назоўнікі імя, племя, стрэмя (важна: і ў адзіночным, і ў множным ліку маюць дзве формы: доўгую і кароткую)

Н.        імя    імі, імёны
Р.        імя / імені       імяў / імён (аў)   
Д.       імю / імені     імям / імёнам
В.        імя   імі / імёны
Тв.     імем / іменем    імямі / імёнамі
М.      імі / імені   імях / імёнах

3.     Назоўнікі мужчынскага роду на –а і назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобаў мужчынскага полу (важна: у Тв. скл. маюць канчаткі –ам/-ём у адрозненне ад назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі –ай/ -яй; у М. скл.  маюць канчаткі –у/ -ю      (параўн. з –ы/ -і ў назоўніках жаночага роду)

Н.        Міша, суддзя
Р.        Мішы, суддзі
Д.       Мішу, суддзі
В.        Мішу, суддзю
Т.        Мішам, суддзёй   
М.      Мішу, суддзі

         

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

 Раскрыць дужкі:

(Цялё) далі малака. – цяляці  Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

У майго (шчанё) блакітныя вочкі. — шчаняці
Мы не ведаем усіх (імя). – імён / імёнаў
На вуліцы я сустрэлася з (дзядуля і бабуля). – дзядулем і бабуляй
Перадай кнігу (Саша – хлопчык, дзяўчынка). – Сашу / Сашы
У майго (дзіця) толькі 2 малочныя зубікі. — дзіцяці
Мы з (Вася) учора хадзілі ў тэатр. — Васем
Вольга расце (плакса). - плаксай
Асноўнымі (племя) на Беларусі былі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. – племем / племенем
У беларусаў традыцыйна не было (імя ) па бацьку. – імя / імені
Вось ідуць маці з (дзіця) – дзіцем

 

Замяніць словазлучэнне ў дужках адным словам:

 УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Дай костку (дзіця сабакі). – шчаняці← Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Гнілому (дзіця каровы) хваста не адарве. — цяляці

Кабыла з (дзіця кабылы) – жарабём

Піск (дзіця свінні) – парасяці

Пакорліваму (дзіця авечкі) – ягняці

Доўгая поўсць у (дзіця коткі) – кацяняці

У двары няма ніводнага (дзіця курыцы). – кураняці

Убачылі (дзіця вавёркі) на дрэве. — ваверчаня

У клетцы сядзела ліса з малым (дзіця лісы). — лісянём

Падкінь сена (дзіця каня). — жарабяці

Дзяўчынка гулялася з (дзіця труса).  – трусянём

Малому (дзіця зубра) было страшна. - зубраняці

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат