Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Слэнг

10.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Я не даганяю!

ЖАРГОН, АРГО, СЛЭНГ
Жаргон – сацыяльны варыянт мовы, якім карыстаюцца прафесійныя або сацыяльныя суполкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў.

У адрозненне ад тэрытарыяльных дыялектаў жаргон не мае сваёй фанетычнай і граматычнай сістэмы. Лексіка жаргона фармуецца на базе словаў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання ці скарачэння:

Баранка (стырно, руль), дворнікі, чыталка (чытальная зала бібліятэкі)

Адной з разнавіднасцяў жаргона з’яўлецца арго – звычайна гэта мова нізоў грамадства, дэкласаваных і крымінальных элементаў (жабракоў, зладзеяў, карцёжнікаў, а таксама вандроўных гандляроў і рамеснікаў). Турэмны жаргон – гэта таксама арго (хата сухотнікаў/ тубікаў, крытка – турма, рамсы – тлумачэнне, скурвіцца – здрадзіць). Іншая назва арго – тайная мова. Калі жаргон – гэта моўная гульня, забаўка, дык арго – гэта сродак прафесійнай дзейнасці, сродак самаабароны і адасаблення ад іншай часткі грамадства. “Сакрэтнасць” мовы дасягалася шляхам скажэння або пераасэнсавання агульнавядомых словаў (вышка, зона, курорт), выкарыстання запазычанняў (бан – ‘вакзал’ ад нямецкагa Bahnhof), шляхам перастаноўкі складоў або дабаўлення да словаў новых элементаў (чуха = хачу, шывар = тавар). На такім прынцыпе будавалася тайная мова дрыбінскіх шапавалаў  з Магілёўшчыны – катрушніцкі лемязень.

Слэнг – гэта моладзевы жаргон, ужыванне якога ў моладзевых суполках становіцца модным, прэстыжным і звычайна дэманструе далучанасць да нейкай суполкі (вучнёўскі жаргон, студэнцкі жаргон). Асаблівасцю з’яўляецца высокае ўжыванне запазычанняў з ангельскай мовы кшталту акай або акей, вінда, пампаваць, а таксама скарачэнне і пераасэнсаванне агульнанародных словаў (продкі, белка).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

“Перакласці” на літаратурную мову:

Файна – добра, цудоўна

Страшкі – фільмы жахаў

Тэлефоніць/ тэліць – тэлефанаваць

Я не даганяю – я не разумею

Я без пайма – я не ведаю

Залікоўка – заліковая кніжка

Хвост – нездадзены іспыт, залік

Топік – тэма

Асобка, пісаць у асобку – асабістая пошта

Зарэгіцца – зарэгістравацца

Лячыць – дурыць галаву

Вітанкі! – прывітанне

Дзяк! – дзякуй

Спатканкі – спатканне

Мульт – мультфільм

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат