Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Тэатр

01.05.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сінонімы — блізняты ў нашай мове

Сінонімамі называюць словы, тоесныя або блізкія па значэнні.

Тоесны па значэнні словы – гэта так званыя поўныя ці абслютныя сінонімы, якія могуць узаемападмяняцца ў кантэксце (Неба прарэзала маланка – Неба прарэзала бліскавіца). Звычайна такія сінонімы не самыя пашыраныя, паколькі, як сцвярджаюць вучоныя,  пры наяўнасці двух аднолькавых словаў дзейнічае тэндэнцыя на выцясненне аднаго з іх другім. Часцей жа ў мове сустракаем няпоўныя сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння (страх і жах;жадацьпрагнуць), стылістычнай афарбоўкай (жывот – бруха, трыбух; асілак – волат, сілач, атлет, здаравяк, здаравіла, бугай). У гэтым выпадку падмена сінонімаў часцей за ўсё немагчымая (Савецкага разведчыка ўзнагародзілі медалём за адвагу, нельга сказаць – Савецкага шпіёна ўзнагародзілі медалём за адвагу. Ці: Нядаўна яшчэ задуменныя, вочы юнай прыгажуні раптам напоўніліся слязьмі , а не  Нядаўна яшчэ задуменныя, зенкі юнай прыгажуні раптам напоўніліся слязьмі).

Навошта ў мове патрэбныя сінонімы?

  1. Каб замяніць адно слова іншым з мэтай пазбегнуць таўталогіі, паўтораў (Янка Купала – паэт, пясняр, класік беларускай літаратуры, аўтар і г.д.);
  2. Каб перадаць дадатковыя сэнсавыя адценні (малы, маленькі, малюсенькі, малюпасенькі);
  3. Каб даць эмацыйную ацэнку і стылістычную характарыстыку (конь – кляча).

Агульна прызнана, што сінонімы ўзбагачаюць мову. А ў якой сферы наяўнасць сінонімаў непажаданая? У тэрміналогіі, дзе важна, каб адно слова суадносілася з адным прадметам.

У сярэдзіне 20 стагоддзя вялікую папулярнасць набыла лінгвістычная гіпотэза Сэпіра-Уорфа. Яе часам называюць гіпотэзай моўнай карціны свету. То бок, людзі, якія размаўляюць на розных мовах, па-рознаму ўспрымаюць свет і па-рознаму мысляць. У якасці прыклада прыводзілася эскімосская мова з вялікай колькасцю назваў снегу (снег, які ляжыць, снег які ляціць, снег, які падае і г.д.)Тое самае нібыта датычыцца і наўзваў пяску ў жыхароў пустэльняў, якіх у іх вялікая колькасць.  Сутнасць у тым, што чым больш важны прадмет ці з’ява для народа, тым больш сінонімаў для яе абазначэння прапануе мова. Пазней гіпотэза, праўда,абвяргалася некаторымі вучонымі, але працягвае бударажыць розум чалавека.

 

Заданні:

Падабраць магчымыя сінонімы:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Гультайлодар, абібок, лянівец, лайдак, труцень, лежань, гультаіна < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Балотадрыгва, багна, імшара, амшара, імшарышча, амшарышча, твань, алёс

Мяцеліцазавея, завіруха, замятуха, замець, пурга, вея, сняжніца, снегавей, дуйка, кудаса

Ворагпраціўнік, непрыяцель, нядобразычлівец

Вопытныдасведчаны, абазнаны, спрактыкаваны

Васілёк валошка

Пустазвон пустабрэх, пустаслоў, пустамеля

Бальніца клініка, шпіталь, лазарэт, лякарня, больніца

Гаіццазажываць, залечвацца

Хлусіць  - выдумляць, ілгаць, маніць, плесці, гарадзіць, вярзці, лячыць, ездзіць па вушах і г.д.

 

Падабраць беларускія адпаведнікі наступных запазычанняў:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

 

Авацыі, апладысментывоплескі, плясканне ў ладкі < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Анархіябезуладдзе

Дыспут, дыскусіяспрэчка

Дэфектнедахоп, хіба, загана

Іроніянасмешка

Абеліск помнік

Кампетэнтнасцьдасведчанасць, абазнанасць

Інцыдэнтвыпадак, здарэнне

Імітацыяпадробка

Аналогіяпадабенства

Контурабрыс

Пейзажкраявід

Абрэвіятураскарачэнне

Дырэктывапастанова 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат