Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Лаянка!

11.02.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ілжэсябры перакладчыка

Ілжэсябры перакладчыка – гэта два або радзей некалькі словаў з розных моваў, якія маюць аднолькавае або блізкае гучанне, але рознае значэнне. Такога роду словы можна знайсці ў любых роднасных і часам нават няроднасных мовах.

Першую частку “Ілжэсяброў перакладчыка” чытайце ТУТ

Напрыклад, балгарскае гора – гэта не гора і не гара, а лес, таксама як балгарскае лайка – гэта не сабака, а рамонак; італьянскае bagno– гэта не багна, а ванна; літоўскае blogas–гэта не блог, а благі, дрэнны; сербскае понос азначае зусім не тое, што ў нас, а гонар; сербскае слово, адпаведна, зусім не слова, а літара, а реч – не рэч, а слова! Сюды ж можна аднесці і ўкраінскае горіх – не гарох, а арэх, таксама ўкраінскае кома – не кома, а коска; чэшскае čerstvỳ, што зусім не чэрствы, а, наадварот, свежы.

Заданне
Устаўце пераклад:
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце патрэбную каморку курсорам!

беларуская руская руская беларуская
бяспечны безопасный каб пабачыць адказы ніжэй, вылучыце каморкі курсорам беспечный  нядбалы каб пабачыць адказы ніжэй, вылучыце каморкі курсорам
вяселле свадьба веселье весялосць
годны достойный годный прыдатны
другі второй другой іншы
жаль жалость сожаление жаль шкада
краскі полевые цветы краски фарбы
крэсла стул кресло фатэль
кубак чашка кубок келіх
лаяць ругать лаять брахаць
лік число лик аблічча
люлька курительная трубка люлька калыска
мех мешок мех футра
нарадзіць родить нарядить прыбраць
нядзеля воскресенье неделя тыдзень
падробны поддельный подробный падрабязны
паходзіць происходить походить быць падобным да…
поўдзень юг полдень апоўдні
поўнач север полночь апоўначы
правіць чинить править кіраваць
прозвішча фамилия прозвище мянушка
пыл пыль пыл запал
рушыць двинуться рушить руйнаваць
сварка ссора сварка зварка
склон падеж склон схіл
стрэльба ружье стрельба страляніна
ступень степень ступень прыступка
урадлівы урожайный уродливый пачварны
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат