Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларускія стравы

08.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Як правільна: выхавацель ці выхаваўца?

Словаўтваральная норма беларускай мовы

У акадэмічныя слоўнікі трапіла шмат штучных для беларускай мовы словаўтваральных структураў з нехарактэрнымі для яе марфемамі, кшталту  выхавацель, ваеннаслужачы, птушкавод (птушкагадовец), лежбішча (лежыва, лежня).


На гэтых занятках мы спынімся выключна на ўтварэннях з суфіксам -цель.

Натуральна, што такія словы не маюць пашырэння ў беларускай мове, бо суфікс – цель прыйшоў з царкоўнаславянскай мовы і быў засвоены найперш рускай. Дарэчы, хацелася б сказаць колькі словаў пра ролю царкоўнаславянізмаў у рускай і беларускай мовах (горад – град, порах – прах, старана, старонка – страна, страница). Справа ў тым, што руская мова пасля Пушкіна ўяўляла сабой фактычна сінтэз дзвюх моўных стыхій – рускай і царкоўнаславянскай. Прычым царкоўнаславянская лексіка стала фактычна выконваць ролю высокага стылю ў новай рускай мове (зірніце на перадавіцы вядомых рускіх газет, перапоўненыя словамі кшталту грядущий, дщерь, обести, чело і г.д.) У нашай жа традыцыі па шляху з’яднання беларускай і царкоўнаславянскай стыхій ішоў першадрукар Францішак Скарына (“Азбука”, “Малая падарожная кніжыца”). Калі б працягваў развівацца варыянт беларускай мовы, прапанаваны ў ягоных перакладах, мабыць, у нас таксама адметнасцю высокага стылю была б вялікая колькасць царкоўнаславянскай лексікі.

Аднак беларускай мове ўласцівыя зусім іншыя суфіксы: -льнік, -нік, -овец/оўца, -чык, -шчык, -ун, -ар, -іт, -ун, -к, -ыр і інш.

Словаўтваральныя канструкцыі з –цель навязваліся нашай мове з мэтай наблізіць яе да ўсесаюзнага стандарта, якім, безумоўна, з’яўлялася руская мова. Пры гэтым як бы і не заўважалася, што гэтыя словы не маюць сваёй словаўтваральнай базы: напр., правіцель, але кіраваць, а не правіць; паручыцель – але даручаць, а не паручаць; збавіцель, але пазбыцца, а не збавіцца.

Замест калькі гучнагаварыцель (з рус. громкоговоритель) мова мае простае слова галоснік ці складанае гучнамоўнік (мацюгальнік — у якасці нелітаратурнага варыянта:)); замест выхавацельвыхаваўца ці выхавальнік; замест вадзіцельшафер/шофер ці нават лепей — кіровец/кіроўца. У народзе кажуць: Кіруй у правы бок! А вось слова вадзіцель такой натуральнай матывацыі не мае. Можна вадзіць на павадку казу ці карову, можна вадзіць дзіця ў дзіцячы садок. А машына рухаецца сама, толькі кіруй ёй! (Больш падрабязна можна пачытаць у “Культуры мовы” Паўла Сцяцко).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Перакласці на беларускую мову:

Наниматель – наймальнік

Предводитель – правадыр

Служитель – служка

Собиратель – збіральнік

Выразитель – выразнік

Метатель – кідальнік

Изобретатель – вынаходнік

Маратель – пэцкаль

Целитель – лекар

Властитель – валадар

Вредитель – шкоднік

Рачитель – руплівец

Победитель – пераможца

Зритель – глядач

Вещатель – вяшчун

Носитель – носьбіт

Отправитель – адпраўшчык, адпраўнік

Надзиратель – наглядчык

Окислитель – акісляльнік

Выпрямитель – выпрамнік

Избавитель – збаўца

Заполнитель – запаўняльнік

Губитель – згубца, згубнік

Любитель – аматар

Глушитель – глушнік, глушыльнік

Грузоотправитель – грузаадпраўнік

Восстановитель – узнаўляльнік

Распределитель – размеркавальнік

Проситель – просьбіт

Вдохновитель – натхняльнік 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат