Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.02.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сумаваць ці суміраваць? Вось у чым пытанне

Непажаданыя суфіксы беларускіх дзеясловаў

powerpoint70 Спампуйце прэзентацыю POWER POINT

Беларускія дзеясловы ўтвараюцца ад назоўнікаў часцей за ўсё пры дапамозе суфіксаў –ава-/ -ява-, –і-/-ы-: мабілізацыя – мабілізаваць, пан – панаваць, гаспадар – гаспадарыць, у той час як у рускай мове аналагамі гэтых суфіксаў звычайна выступаюць –ирова-, -ствова-, -нича-: мобилизация – мобилизировать, пан – панствовать, хозяин – хозяйничать.

Калі 2 апошнія суфіксы па сваім паходжанні славянскія, але больш  уласцівыя рускай, чым беларускай мове, дык суфікс ірава- патрапіў з нямецкайу рускую як кампанент запазычаных дзеясловаў (-ieren, -isieren, -izieren: poli­ti­­sieren – политизировать, алепалітызаваць, polemisieren – полемизировать, алепалемізаваць, klassifizieren – классифицировать, алеклас­­іфікаваць).Надзвычай прадуктыўным ён стаў у рускай мове толькі ў ХІХ ст., чаго зусім не скажаш пра беларускую.

У дваццатыя гады ХХ стагоддзя дзеясловы з суфіксам –ірава- у беларускай мове не выкарыстоўваліся. Яны пачалі навязвацца мове, пачынаючы з 30-ых па відавочна палітычных прычынах (калі партыйнае кіраўніцтва вяло барацьбу за рэалізацыю ідэі “зліцця народаў, іх мовы і культуры”, а калі адкінуць прыгожыя фармулёўкі, русіфікацыі і далейшага выцяснення нацыянальных моваў рускай).

Такім чынам, сёння беларускія словы з суфіксам –іраваць- – вынік моўнай палітыкі савецкіх часоў, калі руская лічылася адзіна правільным каналам запазычвання іншамоўнай лексікі, таму іх мэтазгодны па магчымасці пазбягаць, як і больш характэрныя для рускай мовы суфіксы –ствава-, -ніча- (хоць, немагчыма і, натуральна, няма патрэбы выкідваць словы з гэтымі суфіксамі, што актыўна ўжываюцца ў мове, напрыклад, деяслоўдзейнічаць).

Контраргументам часам з’яўляецца сцверджанне, што, напрыклад, ад назоўнікаў кшталтусума трэба ўтвараць толькі дзеяслоў з –ірава- (суміраваць), бо ў адваротным выпадку ён непажаданым чынам супадзе з уласна беларускім дзеясловам сумаваць (ад слова сум).

Але ў гэтым якраз мы не  бачым ніякай праблемы, таму што ёсць шмат выпадкаў моўнай аманіміі, што ніяк не зацямняе сэнс словаў, які становіцца цудоўна зразумелым з кантэксту (напр., загадны лад дзеяслова тры (ад церці) і лічэбнік тры; дзеяслоў другой асобы лячу (ад ляцець і лячыць і інш.) Якраз на апошнім выпадку аманіміі і пабудаваны анекдот пра п’янага, які, убачыўшы на слупе аб’яву “Лячу ад усіх хваробаў”,  пагайдаў галавой і па-філасофску заўважыў: “Не, браце, ад усіх не зляціш!”

Запомніце:

У беларускіх дзеясловах пажадана ўжываць

не –ірава-, -ствава-, -ніча-, а –ава-/-ява-, -і-/-ы- !

 

Заданне

Перакладзіце ў адпаведнасці з нормамі беларускай мовы:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

декларировать –дэклараваць < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

импровизировать –імправізаваць

пилотировать –пілатаваць

зондировать –зандаваць

складировать –складаваць

асфальтировать –асфальтаваць

хлорировать –хлараваць

газировать –газаваць

шантажировать –шантажаваць

апеллировать –апеляваць

маскировать –маскаваць

калькировать –калькаваць

минировать –мінаваць

дипломировать –дыпламаваць

пломбировать –пламбаваць

прогнозировать –прагназаваць

старшинствовать – старшыняваць

царствовать –цараваць

упорствовать –упарціцца, упірацца

кощунствовать –блюзнерыць

потворствовать –патураць

пьянствовать –піць (моцна, не прасыхаючы), п’янстваваць (С.Некрашэвіч і М.Байкоў,“Расійска-беларускі слоўнік”,1928) 

капризничать – капрызіць

лодырничать –гультаяваць, лайдачыць

вредничать – шкадлівіць

скаредничать –скнарыць, быць скнарам, скупым, жміндзіць

чаевничать –чаяваць, распіваць гарбату/ чай

озорничать –гарэзаваць, сваволіць

крамольничать –крамоліць, баламуціць

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат