Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.02.2014
УВАГА! Конкурс ад гурта Biplan! (+ тэкст і музыка)

Сябры!
Гурт Biplan, прызнаны ў Літве “Поп-гуртом 2013 года”, абвяшчае конкурс для студэнтаў “Мовы нановы” і наведнікаў сайта movananova.by!

Biplan

Умовы вельмі простыя:
1. заспявай песню Amore па-беларуску (можна “падпяваць” запісу)
2. здымі гэта на відэа і запампуй на YouTube
3. дашлі спасылку на movananova@gmail.com да 23.59 23 лютага 2014 года КОНКУРС ПРАЦЯГНУТЫ ДА 1 САКАВІКА ЎКЛЮЧНА
4. выйграй запрашальнікі на канцэрт Biplan 2 сакавіка ў мінскім клубе Tarantino

Калі вы не ўмееце запампоўваць відэа на YouTube, можаце дасылаць самі ролікі.

Пераможцаў абяруць самі музыкі Biplan на чале з лідарам гурта Максам Мельманам. Імёны пераможцаў будуць агучаныя на “Мове нанове” 24 лютага (панядзелак), 19.00, Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а).

Зычым поспеху!

 

АЎДЫЁ AMORE

беларускамоўны запіс Biplan

ТОЛЬКІ МУЗЫКА

ТЭКСТ ПЕСНІ

Biplan — Amore

Пераклад Дар’і Ісаковіч і Дар’і Зяньковіч

 

Зачараваны я табой

Пакінуць мушу гэты горад

І напалам дзялю слязой

Шчасце, так блізкае ўчора

Пустыя рукі, лёгкі крок

Я застаюся без нічога

Чужыя словы, як пясок

Асядуць з пылам на дарогу.

 

Amore, amore, amore

Дазволь апошні раз

Amore, amore, amore

Паверыць зноў у нас

 

І я калісь каханым быў

І сам кахаў беззапаветна

Складаў пачуцці ў матыў

І песні пеў дажджу і ветру

Мы можам час з табой спыніць

Скажу я: “Мілая, вітаю”

Каб тваё сэрца запаліць

Зноў заспяваю і заграю

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат