Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.03.2016
“Іванка” Францішка Тэнчыка (пераклад з чэшскай)

Пра божую кароўку

Жыў-быў жучок. А той жучок меў чырвоны каптанік. А на каптаніку - чорныя кропачкі: адна, дзве, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем. Звалі жучка божая кароўка.

Татка ўбачыў яе на стале ля акна, там, дзе найбольш свяціла сонейка. Божая кароўка грэлася на сонейку. Татка паклаў памаленьку каля божай кароўкі руку, і яна ўзлезла. Лезла па руцэ, па пальцах, по маленькім пальцы.

Іванка таксама паклаў памаленьку ручку каля рукі таткавай, і божая кароўка пералезла з яго рукі на ручку Іванкаву. Лезла па Іванкавай ручцы, па пальцах, па маленькім пальцы.

А пасля не ведала, куды лезці.

Раскрыла чырвоны каптанік, на якім былі чорныя кропачкі: адна, дзве, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем — і паляцела.

Куды ўсе ж паляцела божая кароўка, куды?

Паляцела да сонейка.

Пра гузічак

— Што гэта бразгоча ў скрыначцы? Што гэта там бразгоча, мамка?

— Адчыні скрыначку і паглядзі сабе, Іванка.

Іванка адчыніў скрыначку і глядзіць. У скрыначцы адны гузікі. Гузікі белыя, гузікі чорныя і яшчэ жоўтыя і чырвоныя. Гузікі вялікія, гузікі малыя і гузічкі меншыя і найменшыя.

Іванка гуляў з гузічкамі. Набіраў іх у далонькі, затым высыпаў зноў у скрыначку. А гузікі валіліся гузічак за гузічкам, стукалі і бразгаталі.

— Для чаго гэтыя гузічкі, мама?

— Для таго, каб знайсці той, які табе трэба.

— Але мне не трэба ніводнага гузічка, мама.

— Добра паглядзі, Іванка. Ці ўсе гузічкі ў тваёй кашульцы? І ці маеш гузічак на рукаўчыку, а на другім рукаве, а на каўнерыку?

Іванка глядзіць на гузічкі ў рукаўцах, пад каўнерыкам.

— Тут няма гузічка, мамка! Пад каўнерыкам на кашульцы!

— Што цяпер будзем рабіць, Іванка?

— Пашукаю той гузічак ў скрыначцы, мамка.

Іванка глядзеў, глядзеў і гузічак да кашулькі знайшоў.

І мамка гэты гузічак яму прышыла.

І так ужо ў Іванкі былі ўсе гузічкі прышыты.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат