Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Народны строй

27.10.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Хто-ніхто там-сям

Няпэўныя займеннікі і прыслоўі

Утвараюцца ад пытальна-адносных займеннікаў і прыслоўяў хто, што, дзе, калі, які і г.д. пры дапамозе прыставак:

не- (звычайна стаіць пад націскам, выкл. некаторыя): нехта, нешта, недзе, некалі, нейкі;

абы- (пішацца праз злучок, пры ўжыванні з прыназоўнікам звычайна прыстаўка абы- пішацца асобна, а прыназоўнік укліньваецца паміж прыстаўкай і займеннікам/прыслоўем): абы-хто, абы-што, абы-дзе, абы-калі, абы-які, але абы з якім.

пры дапамозе постфіксаў:

            -сьці (звярніце ўвагу, што пішацца з мяккім знакам!): хтосьці, штосьці, дзесьці, калісьці, якісьці;

            -сь (размоўны варыянт постфікса –сьці): хтось, штось, дзесь, калісь, якісь;

            -небудзь (пішацца праз злучок):  хто-небудзь, што-небудзь, дзе-небудзь, калі-небудзь, які-небудзь;

            -колечы/-кольвечы/-кольвек (пішацца праз злучок): хто-кольвек, што- колечы, дзе-кольвечы, калі-кольвечы, які-колечы.

пры дапамозе паўтораў блізкіх па гучанні словаў:

            дзе-нідзе, што-нішто, сяк-так, сям-там, сёе-тое

 

Ужыванне няпэўных займеннікаў і прыслоўяў

Словы з постфіксамі –небудзь, -кольвек, -кольвечы, -колечы ўжываюцца ў выпадку, калі ёсць магчымы выбар, але яшчэ не вырашана дакладна, што выбраць, ці гэта не мае вялікага значэння (Давай сходзім куды-небудзь сёння ўвечары.)

Словы з прыстаўкай не- і постфіксамі –сьці (-сь) ужываюцца ў выпадку, калі гаворка ідзе пра прадмет, які існуе ў рэальнасці, але невядомы моўцы, або калі моўца пра яго дакладна не памятае (Мне пра яго калісьці нешта расказвалі.)

Прыстаўка абы- надае займеннікам і прыслоўям адценне негатыўнасці (Не кажы абы-чаго!)

Складаныя словы кшталту там-сям, тое-сёе ўжываюцца ў выпадку, калі моўца па нейкіх прычынах не хоча называць дакладна рэчы ці асобаў, пра якія гаворыць (Сёе-тое мы сёння ўжо паспелі зрабіць.)

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Перакласці на беларускую мову:

Что-то – штосьці (штось), нешта< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Чей-то – чыйсьці (чыйсь), нечы

Кое-какой – сякі-такі, такі-сякі

Лишь бы чей – абы-чый

Чему-небудь – чаму-небудзь, чаму-кольвек (-кольвечы, -колечы)

Как-то – неяк, яксьці

Лишь бы с кем – абы з кім

Какой-либо – які-кольвечы (-колечы, -кольвек), які-небудзь

Какой-тоякісьці (якісь), нейкі

Когда-то – калісьці (калісь), некалі

Откуда-то – адкульсьці, аднекуль

Кое-что – тое-сёе, сёе-тое

Лишь бы куда – абы-куды

С чьим-нибудь – з чыім-небудзь, з чыім-кольвек (-кольвечы, -колечы)

Кое-комукаму-нікаму, сяму-таму, таму -сяму

На какой-то (остановке) – на якімсьці (якімсь), нейкім (прыпынку)

Чего-то – чагосьці (чагось), нечага

Кое-где – дзе-нідзе, сям-там, там-сям

Лишь бы к кому – абы да каго

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат