Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Грошы

30.03.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ “Узаемныя” займеннікі (+ВІДЭА)

Адны без адных

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

“Узаемныя” займеннікі

Да якой часціны мовы адносіцца слова адзін? Так, гэта, безумоўна, колькасны лічэбнік. Аднак ёсць пэўныя канструкцыі, у якіх ён можа выконваць і іншую функцыю, напрыклад, займенніка. Таццяна Рамза нават вылучае асобную катэгорыю — узаемныя займеннікі.

Параўнайце:

Прыйшоў адзін чалавек (лічэбнік).

Мужчыны даўно не бачыліся адзін з адным (займеннік).

Апошняя канструкцыя на рускую перакладаецца словазлучэннем друг с другом. У адрозненне ад рускай, у нашай мове, у залежнасці ад таго, пра каго ідзе гаворка: асобаў жаночага ці мужчынскага полу — будуць ужывацца тыя ці іншыя формы абодвух словаў у канструкцыях. Прычым скланяцца ў такіх канструкцыях будзе толькі апошняе слова.

  1. Калі гэта 2 асобы жаночага полу: адна адной, адна адну, адна з адной.
  2. Калі гэта 2 асобы мужчынскага полу: адзін аднаго, адзін аднаму, адзін з адным.
  3. Калі гэта асобы рознага полу: адно аднаго, адно аднаму, адно з адным.
  4. Калі гэта больш за 2 асобы: адны адных, адны адным, адны з аднымі.

Трэба заўважыць таксама, што ў жывым маўленні часам сустракаюцца формы кшталту адзін другога, адна другую.

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Устаўце патрэбную канструкцыю:

  1. Вольга і Уладзь закаханыя * адно ў аднаго.
  2. Прадстаўнікі дэлегацый абедзвюх краін павіталіся * адны з аднымі.
  3. Хоць Ганна і Марыся даўно ведаюць * адна адну, працягваюць трымацца надзвычай афіцыйна.
  4. Першыя месяцы пасля вяселля маладыя любілі бавіць вольны час * адно з адным.
  5. Так і дажывалі свой век бабуля з дзядулем * адно пры адным (адно з адным).
  6. Суседкі раптам убачылі * адна адну і сумеліся.
  7. Дзеці згуртаваліся ў чатыры каманды і спрабавалі перахапіць ініцыятыву * адны ў адных.
  8. Штовечар маці і сын тэлефанавалі * адно аднаму.
  9. Браты-блізняты не ўяўляюць сваё жыццё * адзін без аднаго.
  10.  Сяброўкі пасля гэтага выпадку зусім перасталі давяраць * адна адной.

 

Перакладзіце сказ Мы не общаемся друг с другом вот уже много лет, дзе мы 1.) 2 сястры; 2.) 2 браты; 3.) сястра і брат; 4.) сёстры і браты.

  1. Мы не кантактуем * адна з адной вось ужо многа год (шмат гадоў).
  2. Мы не кантактуем * адзін з адным вось ужо многа год (шмат гадоў).
  3. Мы не кантактуем * адно з адным вось ужо многа год (шмат гадоў).
  4. Мы не кантактуем * адны з аднымі вось ужо многа год (шмат гадоў).

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат