Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Нашы імёны

10.01.2014
2. ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ. Клічны склон

Шаноўны пане дабрадзею…

Клічная форма назоўнікаў існавала яшчэ ў старажытныя часы, а на сёння яна захавалася толькі ў некаторых славянскіх мовах (польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай ды інш.). У рускай жа яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час і ў беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік сёмы — клічны  склон, аднак некаторыя формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурнай мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дык клічныя формы больш уласцівыя палескім гаворкам, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (ма́мо, Ма́нё).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі кшталту браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), а таксама часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў мастацкім кантэксце (мілы гаю). Зусім рэдка можна сустрэць клічныя формы назоўнікаў парнага (цяпер множнага) ліку (панове).

Канчаткі клічных формаў назоўнікаў:

  1. канчатак –у маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), а таксама назоўнікі на зацвярдзелыя ж, ш, ч, р (мужу, Рыгору);
  2. канчатак –ю маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю);
  3. канчатак –е маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя (браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду);
  4. Канчатак –а маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на г, к, ц, х, што чаргуюцца з ж, ч, ш,  (другдружа, жабрак – жабрача, купец – купча, хлопец – хлопча).

Заданне

Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:

Тата, спадар, сокал, сусед, Івась, воўк, дабрадзей, голуб, край, Павал, дубочак, казак, прыяцель, Іван, Стась, айцец, гультай, Максім, сват, конік, хлопец, друкар, Якаў, Ян, Ясь, сусед, каваль, сынок, бядак, Антось, дзядзька.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат