Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Нашы імёны

10.01.2014
ГРАМАТЫКА У ці Ў — вось у чым пытанне!

У кароткае — з гісторыі ўзнікнення  

Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара ў з’явілася ў 19 стагоддзі, прычым у сваім лацінкавым варыянце — ŭ. Адным з першых яе ўжыў Ян Чачот у сваёй вершаванай брашуры «Da milych mužyczkoú» (1846 г.), але ў гэтым выданні літара ў выглядала як u з рыскай — ú. Ў сустракаецца таксама ў тэкстах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аднак толькі ў Францішка Багушэвіча яна набывае свой сучасны выгляд — ŭ (у кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja», 1891).

Пазней з лацінкі гэтая літара трапляе ў беларускую кірыліцу. Так, напрыклад, кірылічная літара ў была ўжытая ў вершы Аляксандра Ельскага «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння… 1895 року», апублікаваным у Санкт-Пецярбургу ў 1895 годзе. Сустракаецца літара ў і ў пасмяротным выданні Янкі Лучыны «Вязанка» (1903). І толькі дзесьці напрыканцы першага дзесяцігоддзя 20 стагоддзя літару ў пачалі ўжываць у беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.

 

 

Утварэнне і ўжыванне Ў

 

  1. Утвараецца з л у канцы слова і перад зычнымі гукамі:

была – быў

жоўты

 

            Л ніколі не пераходзіць у ў:

 

  1. Утвараецца з в у канцы слова і перад зычнымі або галоснымі е, ё, ю, я, і:

грыва – грыўка

крыві – кроў

 

  1. У пераходзіць у ў:

-         у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

сонца ўзыдзе

 -         пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных словаў, калі не ўтварае склад:

аўкцыён

аўтограф

-         пасля злучка або двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

жанчына-ўрач

часопіс “Бярозка” ўзнагародзілі ордэнам

 

 

Заданне

УВАГА! Каб дазнацца правільныя адказы, вылучыце курсорам пустую зону справа ад працяжніка!

Перакласці на беларускую мову:

волк, волки, волчонок – воўк, ваўкі, ваўчаня

воротник  — каўнер

полный, полненький – поўны, поўненькі/ паўнюткі

орёл — арол

желток — жаўток

иголка - іголка

с любовью – з любоўю

долгий, долгота – доўгі, даўгата

стрел (р. скл.,  мн.) — стрэл

полковник — палкоўнік

шерсть, шерстяной – воўна, ваўняны

каучук — каўчук

молчаливый — маўклівы

колпак — каўпак

полукруг — паўкола

колхоз - калгас

Болгария — Балгарыя

полтора — паўтара

громкое «ура» — гучнае «ўра»

здоровье - здароўе

по-вчерашнему – па-ўчарашняму

лауреат — лаўрэат

главврач — галоўурач

грустил — сумаваў

преднамеренно — наўмысна

неумеха — няўмека

нотариус — натарыус

юго-восточный – паўднёва-ўсходні

полноправный — паўнапраўны

соучастие — саўдзел

вакуум – вакуум

в унисон – ва ўнісон

радиус – радыус

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат