Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.03.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сябе-цябе (+ВІДЭА)

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Зваротны займеннік сябе заўсёды ўказвае на аб’ект дзеяння, то бок на таго/тое, на каго/ што гэта дзеянне накіравана, і ніколі не ўказвае на таго, хто гэтае дзеянне робіць, таму мае ўсе склонавыя формы, акрамя формы назоўнага склону. Аднак увагу перадусім трэба звярнуць на тое, што  гэты займеннік, у залежнасці ад склону, можа мець цвёрдую ці мяккую аснову. Запомніце, што формы роднага і вінавальнага склонаў маюць мяккую аснову: каго? – сабе; кім? сабой; пры кім? пры сабе.

Такім самым чынам паводзіць сябе і асабовы займеннік ты. У родным і вінавальным склонах будзем казаць і пісаць цябе, а ў давальным і месным – табе (пры табе).

Падказка: калі вы забыліся, якая аснова, мяккая ці цвёрдая, павінна быць у тым ці іншым склоне, або не можаце вызначыць сам склон, тады замест гэтых займеннікаў  падстаўце заменнік я ў патрэбный форме: форме мяне будуць адпавядаць займеннікі сябе, цябе, а форме мне – сабе, табе.

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Уставіць патрэбную форму звротнага займенніка сябе – сабе (1-25) і цябе – табе (26-40):

1. Нішто …!  – * сабе

2. Языча, языча, сам … дабра не зыча. – * сабе

3. Вяроўку на … шукаць. – * сябе

4. Што … не міла, таго і другому не зыч. – * сабе

5. З вялікага гурту выбірай … курту. – * сабе

6. Кожныя граблі да … горнуць. – * сябе

7. Сам не ў … . – * сабе

8. Не гудзі, а на … паглядзі. – * сябе

9. Сам … загубіш, як чужую жонку палюбіш. – * сябе

10. Есці як не ў … . – * сябе

11. Каб я … ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу). – * сабе

12. Ні людзям паказаць, ні … паглядзець. – * сабе

13. Няхай … ў лапленым, абы не ў хапленым. – * сабе

14. Перасягнуць самога … . – * сябе

15. Зарубі … на носе. – * сабе

16. Хто позна ходзіць, той сам … шкодзіць. – * сабе

17. Сам … пан, сам … і служка. – * сабе

18. Звязаць … рукі. – * сабе

29. … не забыў. – * Сябе

20. Сам па … . – * сабе

21. Выдаць … з галавой. – * сябе

22. Шануй рапуху ў садзе, а … ў грамадзе. – * сябе

23. Хто сам … сцеражэ, таго й Бог беражэ. – * сябе

24. Скруціць … галаву. – * сабе

25. Хто … хваліць, няхай таго пярун спаліць. – * сябе

26. Каб па … не званілі! – * табе

27. Твае кляты ды … ў пяты! – * табе

28. Каб … сонейка не грэла! – * цябе

29. Каб на … чорны гад напаў! – * цябе

30. Вось … і смешкі з бабінай плешкі. – * табе

31. Каб … ніхто не даў рады! – * табе

32. Каб … ў чыстым полі дзверы сціснулі! – * цябе

33. Каб … камары ўтаўклі! – * цябе

34. А каб … пяткі назад завярнула! – * табе

35. Не лезь туды, дзе … не трэба. – * табе

36. Каб … цябе смуткі ўзялі! – * цябе

37. Бадай … качкі стапталі! – * цябе

38. Толькі і розуму, што ў … . – * цябе

39. Краўца не вучы, без … скрое. – * цябе

40. Каб … д’яблы скуру папіса́лі! – * табе

Прыклады ўзятыя з “Малога руска-беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразем”  (укладальнік Зм. Санько)

 

Перакласці:

1. Мы не искали для себя лёгких дорог. – * Мы не шукалі сабе лёгкіх шляхоў.

2. Мы не снимаем с себя ответственности за произошедшее. – * Мы не здымаем з сябе адказнасць за тое, што адбылося.

3. Я оставил себе только самые необходимые вещи. – * Я пакінуў сабе толькі самыя неабходныя рэчы.

4. Главное в жизни – не предать себя. – * Галоўнае ў жыцці – не здрадзіць самому сабе.

5. Себя самого винить сложно, легче сделать виноватым другого. - * Сябе самога вінаваціць цяжка, лягчэй зрабіць вінаватым іншага.

6. Я что-нибудь возьму себе на памяць. – * Я што-нішто вазьму сабе на памяць.

7. Сколько значений несет в себе каждое слово! – * Колькі значэнняў нясе ў сабе кожнае слова!

8. Как-то неуверенно она чувствовала себя среди этих незнакомых людзей. – * Неяк няўпэўнена (няпэўна) яна адчувала сябе сярод гэтых незнаёмых людзей.

10. В шагах десяти от себя он увидел незнакомого человека. – * Крокаў за дзесяць ад сябе ён убачыў незнаёмага чалавека.

11. Прочитай этот отрывок про себя. – * Прачытай гэты ўрывак сам сабе.

12. Я совсем не помню тебя маленьким. – * Я зусім не памятаю цябе маленькім.

13. Мы благодарны тебе за помощь. – * Мы ўдзячныя табе за дапамогу.

14. Я тебе никогда не врал. – * Я табе ніколі не хлусіў.

15. Я буду думать о тебе всё время. – * Я буду думаць пра цябе ўвесь час.

16. Денег у меня нет: еще вчера я тебе все отдал. – * Грошай у мяне няма: яшчэ ўчора я табе ўсё аддаў.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат