Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Дзеткі

04.12.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Спражэнне дзеясловаў + ВІДЭА

Спражэнне дзеясловаў

 

 

 

 

 

 

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Канчаткі дзеясловаў цяперашняга і будучага часу

Правапіс канчаткаў дзеяслова залежыць ад тыпу спражэння.

Прычым трэба памятаць, што дзеясловы некакончанага трывання (што раблю? – пішу ліст) маюць толькі формы цяперашняга часу, а дзеясловы закончанага трывання (што зраблю? – напішу ліст) – толькі формы простага будучага часу.

Як жа вызначыць, да якога спражэння адносіцца дзеяслоў?  Калі дзеяслоў мае націскны канчатак, то вызначыць тып спражэння можна лёгка па форме 3-ай асобы множнага ліку: я нясу – яны нясуць (1 спражэнне), я крычу – яны крычаць (2 спражэнне).

Калі ж дзеяслоў мае ненаціскны канчатак – раім вызначаць спражэнне па інфінітыве. Тут прасцей за ўсё запомніць, якія канчаткі ў інфінітыва 2 спражэння, паколькі гэта самая нешматлікая група. Тады ўсё, што не адносіцца да 2-спражэння, аўтаматычна з’яўляецца 1-ым. Такім чынам, да дзеясловаў 2 спражэння з ненаціскным канчаткам адносяцца:

  1. 1.     Дзеясловы на –іць/ -ыць у інфінітыве (выключэнне складаюць аднаскладовыя дзеясловы кшталту шыць, ныць, крыць): патрапіць, важыць, спыніцца.
  2. Некалькі дзеясловаў на –ець: вярцець, ненавідзець, цярпець.
  3. 3.     Некалькі дзеясловаў на –аць: гнаць, залежаць, належаць, ламаць.

Усе астатнія дзеясловы належаць да 1-га спражэння: легчы, берагчы, чытаць, апранаць.

Канчаткі дзеясловаў 1-га спражэння:

Пад націскам                               не пад націскам

Я няс – у, бяр — у                          трыва- ю, тапч – у

Ты няс- еш, бяр — эш                              трыва – еш, топч- аш

Ён/яна няс – е, бяр — э                           трыва – е, топч — а

Мы няс-ём, бяр – ом                             трыва – ем, топ ч — ам

Вы нес-яце́ (нес-яцё), бер – аце́                   трыва – еце, топч — аце

Яны няс – уць, бяр –уць                       трыва – юць, топч — уць

У жывым маўленні вельмі часта замест канчаткаў –ом, -ём у першай асобе множнага ліку ўжываюцца канчаткі –эм, -ем: няс – ем, бяр – эм.

Канчаткі дзеясловаў 2-га спражэння:

Я ляж — у, ра-ю

Ты ляж — ыш, ра-іш

Ён/яна ляж – ыць, ра — іць

Мы ляж – ым, ра – ім

Вы леж – ыце́ (леж – ыцё), ра – іце

Ляж – аць, ра — яць

Звярніце ўвагу на тое, што галоўнымі маркерамі прыналежнасці да таго ці іншага спражэння тут з’яўляюцца 3 асоба адзіночнага ліку (у 1-ым спражэнні заканчваецца на галосны: ён /яна чытае, піша; а ў 2-ім на –ць: ён/яна ляжыць, носіць), а таксама 3 асоба множнага ліку (у 1-ым спражэнні заканчваецца на –уць/ — юць: яны пішуць, чытаюць; а ў 2-ім на –аць / -яць: яны ляжаць, носяць).

Цяжкасці могуць узнікнуць пры спражэнні дзеясловаў-паронімаў кшталту бялець (= рабіцца белым)– бяліць (= рабіць белым).Трэба запомніць, што дзеясловы з інфінітывам на –ець належаць да 1- спражэння (ён бялее, яны бялеюць), а дзеясловы на –іць  — да 2-га спражэння (ён беліць, яны беляць).

Архаічныя формы спражэння маюць два беларускія дзеясловы: есці і даць.

Я ем, ты ясі, ён есць, мы ядзім (ямо), вы ясце (ясцё), яны ядуць.

Я дам, ты дасі, ён дасць, мы дадзім (дамо), вы дасце (дасцё), яны дадуць.

Варта ведаць, што ў шмат якіх дзясловах пры спражэнні адбываюцца чаргаванні ў корані: церці – тру, слаць — сцялю, выняць (!) – выму, ссячы – ссяку, мяць – мну.

Заданне

Пастаўце дзеясловы ў патрэбных формах:

Зваць – ты завеш

               ён/яна заве

                мы завём

                вы завяце́

хадзіць – я хаджу

                  ён ходзіць

                  вы ходзіце

                  яны ходзяць

мець – ён/яна мае

              вы маеце

піць – я п’ю

            ты п’еш

            ёня\яна п’е

            мы п’ём

            вы п’яце́

бегчы – ён/яна бяжыць

               вы бежыце (бежыцё)

               яны бягуць

класці – ты кладзеш

                ён/яна кладзе

                 мы кладзём

                 вы кладзяце

                 яны кладуць

ляжаць – вы лежыце

                  яны ляжыць

церці – ты трэш

               ён/яна трэ

               мы тром

               вы траце́

                яны труць

Стаяць – вы стаіце

                  яны стаяць

Прыняць – ты прымеш

                      ён/яна прыме

                       вы пры́меце

слаць (ліст) – ты шлеш

                          ён/яна шле

                  мы шлём

                  вы шляце́

Перакладзіце:

  1. Он обычно берет отпуск летом. – Ён звычайна бярэ адпачынак летам.
  2. Вижу, последнее время ты совсем не ешь мяса. —  Бачу, апошнім часам ты зусім не ясі мяса.
  3. Вы дадите возможность подготовиться к экзаменам? – Вы дасце магчымасць падрыхтавацца да іспытаў?
  4. Алесь болеет, но не пьет лекарство. – Алесь хварэе, але не п’е лекі.
  5. Что вы здесь стоите? – Чаго вы тут стаіце?
  6. Она печет пирожки, мы печем булки, а вы печете пирог. – Яна пячэ піражкі, мы пячом булкі, а вы печаце пірог.
  7. Вы говорите тихо, а они говорят еще тише. – Вы гаворыце ціха, а яны гавораць яшчэ цішэй.
  8. Что вы чаще всего едите на завтрак? – Што вы часцей за ўсё ясце на снеданне?

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат