Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мастацтва

25.09.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ралля ў чаканні насення

Падаўжэнне зычных

Спецыфічнай рысай беларускай мовы з’яўляецца наяўнасць падоўжаных (доўгіх) зычных у пазіцыі паміж галосных. На пісьме падоўжаныя зычныя перадаюцца пры дапамозе падвоенага напісання адпаведных літар, за выключэннем падоўжанага гука ддз, які на пісьме перадаецца камбінацыяй з 3-х літар.

У нашай мове 9 падоўжаных зычных:

лл  — вяселле, моллю

ннжаданне, тванню

ззрыззё, граззю

сскалоссе, двукоссе

ддзстагоддзе, меддзю

ццзабыццё, пяццю

жжбездарожжа, замужжа

шшзацішша, мышшу

чч ламачча, ноччу

Астатнія зычныя ў беларускай мове не падаўжаюцца (заазер’е, чарназем’е).

 

Падаўжэнне часцей за ўсё адбываецца ў наступных словах і формах:

  1. у назоўніках ніякага роду са значэннем зборнасці (сучча, бадылле, скулле);
  2. у аддзеяслоўных назоўніках (кіраванне, распяцце, чытанне);
  3. у прыставачных назоўніках, што абазначаюць месца (узвышша, узлессе, наваколле);
  4. у адпрыметнікавых назоўніках з адцягненым значэннем (багацце, вяселле, ранне);
  5. у некаторых назоўніках жаночага роду (Таццяна, Наталля, бягуння);
  6. у форме творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам (ціш – цішшу, гразь – граззю, гніль – гніллю);
  7. у творным склоне лічэбнікаў (пяць – пяццю, дзесяць – дзесяццю, трыццаць – трыццаццю);
  8. У некаторых прыслоўях, утвораных ад назоўнікаў (ноччу, уваччу).

Звярніце ўвагу на тое, што ў запазычаннях звычайна падоўжаныя зычныя не перадаюцца, у адрозненне ад рускай мовы (антэна, праграма, метал, Ала, Марока). Аднак ёсць шэраг выключэнняў: маннапаннаваннамірра мадонна, саваннаГаннаЖаннаСюзаннаМекка.

 

Заданні
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Ад наступных словаў утварыце магчымыя словы і формы з падаўжэннем:

Бераг — узбярэжжа < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Сват — свацця

Камень — каменне

Воля — прыволле

Ліць — ліццё

Рысь — рыссю

Далонь — далонню

Дваццаць — дваццаццю

Ціхі — зацішша

Мазь — маззю

Боязь - бояззю

Полаз — палоззе

Піць — піццё

Поп — пападдзя

Пятнаццаць — пятнаццаццю

Корань — карэнне

Забыць — забыццё

Суд — суддзя

Варона — вараннё

Атрымаць — атрыманне

Рэчка — зарэчча

Дарога – бездарожжа, падарожжа

Зямля — беззямелле 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат