Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Дробавыя лічэбнікі
powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняецца кожная частка: лічэбнік дробу – як колькасны лічэбнік, назоўнік дробу – як прыметнік.  Назоўнікі пры дробавых лічэбніках заўсёды маюць форму роднага склону.

Важна: пасля 2, 3, 4 другі лічэбнік набывае форму множнага ліку назоўнага склону.

2/3 кнігі, 5/7 воцату

Н.  дзве трэція кнігі пяць сёмых воцату
Р. дзвюх трэціх кнігі пяці сёмых воцату
Д. дзвюм трэцім кнігі пяці сёмым воцату
В. дзве трэція кнігі пяць сёмых воцату
Тв. дзвюма трэцімі кнігі пяццю сёмымі воцату
М. у дзвюх трэціх кнігі у пяці сёмых воцату

Лічэбнікі  паўтара / паўтары

Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (паўтара метра, паўтара акна), а паўтары – з назоўнікамі жаночага роду (паўтары секунды).

Самі лічэбнікі не змяняюцца, а назоўнікі пры іх ужываюцца ў Н., Р., В. склонах у форме адзіночнага ліку роднага склону, а ў астатніх – у множным ліку адпаведнага склону.

Н., Р., В. паўтара метра
Д. паўтара метрам
Тв. паўтара метрамі
М. у паўтара метрах

Зборныя лічэбнікі

Двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера.

Важна: лічэбнікі абодва/ абедзве скланяюцца на ўзор лічэбнікаў два / дзве; лічэбнік абое ва ўскосных склонах мае націск на канчатку.

Н. абодва абедзве абое
Р. абодвух абедзвюх абаіх
Д. абодвум абедзвюм абаім
В. абодва / абодвух абедзвюх абаіх
Тв. абодвума абедзвюма абаімі
М. у абодвух у  абедзвюх у абаіх

 

Н. чацвёра
Р. чацвярых
Д. чацвярым
В. чацвярых
Тв. чацвярымі
М. у чацвярых

Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з:

Важна: калі зборныя лічэбнікі спалучаюцца з неадушаўлёнымі назоўнікамі, то ва ўскосных склонах замяняюцца колькаснымі: двое джынсаў, але двух джынсаў, двум джынсам і г.д.

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Раскрыць дужкі: 

З (студэнтка і студэнтка) – з абедзвюма студэнткамі ← Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Патэлефанаваць (1 студэнтка і 1 студэнт) – абаім студэнтам

Сустракаць (2 хлопцы) – абодвух хлопцаў

1/3 кнігі – адна трэцяя кнігі

4/7 канспекта – чатыры сёмыя канспекта

З 3/8 літра – з трыма восьмымі літра

2/3 насельніцтва – дзве трэція насельніцтва

0, 05 секунды – нуль цэлых 5 сотых секунды

4, 2 метра – чатыры цэлыя дзве дясятыя метра

З 1,5 гектарамі – з паўтара гектарамі

На 1,5 літры – на паўтара літры

1,5 таблеткі – паўтары таблеткі

Спалучыць з лічэбнікамі чатыры / чацвёра:

Суткі – чацвёра сутак

Стол – чатыры сталы

Кніга – чатыры кнігі

Вучань – чацвёра вучняў / чатыры вучні

Сястра – чатыры сястры

Брат – чацвёра братоў / чатыры браты

Дзверы – чацвёра дзвярэй

Цяля – чацвёра цялят

Юнак – чацвёра юнакоў / чатыры юнакі

Конь – чацвёра коней / чатыры кані

Нажніцы – чацвёра нажніц

Цёзка – чацвёра цёзак

Афіцэр – чацвёра афіцэраў / чатыры афіцэры

Свіння – чацвёра свіней / чатыры свінні

Малады – чацвёра маладых

Зубраня – чацвёра зубранят

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат