Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.03.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Прыслоўе
powerpoint70  СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70  СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70  СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Прыслоўе абазначае прыкмету дзеяння, стану, якасці і зрэдку прадмета (хата скраю). Можа быць нематываваным – з пункту гледжання сучаснай мовы немагчыма вызначыць ад якога слова ўтварылася (як, куды, дзе) – і матываваным (дахаты – хата, удвая – двое, бегма – бегчы, добра – добры).

Хоць прыслоўі не скланяюцца і не спрагаюцца, аднак у тым выпадку, калі ўтвораны ад якаснага прыметніка, могуць мець ступені параўнання (добра – лепш, найлепш).

Прыслоўі могуць абазначаць якасць дзеяння і тады адказваюць на пытанне як? Такія прыслоўі ўзніклі ад якасных прыметнікаў і ўтвараюць самую вялікую групу (хутка, холадна, дрэнна, мякка). Якасныя прыслоўі таксама могуць абзначаць і колькасную прыкмету дзеяння (мала, шмат, прыблізна, зусім).

Прыслоўі таксама могуць мець значэнне:

Прыслоўі, звычайна ўтвораныя ад прыметнікаў і ўскосных склонавых формаў назоўнікаў, часам маюць варыянтны націск: дасу́ха – до́суха, на́спех – наспе́х, на́бак – набо́к. Гэта поўныя варыянты. Аднак часцей за ўсё нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы прызнаюць толькі адзін з варыянтаў літаратурнай нормай, а іншыя – гутарковымі або дыялектнымі варыянтамі: дапазна́ (норма) – дапо́зна, паначы́ (норма) – по́начы, холадна (норма) – халодна, халадно.

Правапіс прыслоўяў

Правапіс прыслоўяў канчаткова не ўпарадкаваны ў сувязі з тым, што на яго ўплываюць розныя, часам узаемавыключальныя фактары, напрыклад, прыназоўнікі з некаторымі назоўнікамі, якія ў сучаснай мове не ўжываюцца самастойна, пішуцца асобна: на пабягушках, з панталыку. Або, для прыкладу, прыслоўе зранку пішацца разам, а вось з раніцы – ужо асобна як назоўнік з прыназоўнікам. Тое самае можна сказаць і пра іншыя выпадкі: дашчэнту, дарэшты, але да канца; насмерць, але да смерці, надвор (выйсці надвор), але на дварэ і на двары.

Пішуцца праз злучок:

Пішуцца разам:

1. Прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыстаўкі (надалей, задоўга, паабапал, намнога);

2. Прыслоўі, утвораныя ад прыназоўніка і

3. Складаныя прыслоўі з першай часткай што- (штодзень, штосекундна, штомесячна).

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.

Перакладзіце:

Один на один – * сам-насам

Наперегонки – * навыперадкі

Умышленно – * назнарок, наўмысна

Впятерых – * упяцёх

Еженедельно – * штотыднёва, штотыдзень

Давным-давно – * здавён-даўна, даўным-даўно

Время от времени – * калі-нікалі, зрэдчас, часам, раз-пораз

На цыпочках – * на дыбачках

Исподлобья – * спадылба

Снаружи, извне – * звонку, знадворку

Вдаль – * удалеч, удалячынь

В розницу – * ураздроб

Прямиком, напрямик – * напрасткі, нацянькі

Исподволь, полегоньку, постепенно – * спакваля

Сплошь – * спрэс

Тайком, украдкой – * употай, употайкі

Откуда-то – * аднекуль, знекуль

Чуть-чуть – * ледзь-ледзь, ледзьве

По-моему – * па-мойму

Вдвоём – * удвух, удзвюх

На ощупь – * навобмацак

Внезапно, врасплох – * знянацку

Совершенно, дотла, дочиста – * дашчэнту, дазвання, зусім

Бесплатно, даром – * задарма

Еженощно, каждую ночь – * штоноч, штоночы

Исподнизу – * спады́спаду, спадсподу

Поодаль – * наводдаль

Попросто, запросто – * папросту

Слишком, чрезмерно – * задужа, занадта

Кое-когда – * калі-нікалі

Беспрестанно, непрестанно – * бесперастанку

 

Што азначаюць гэтыя прыслоўі?

Напавер – * (пазычыць) у доўг

Аніга́дкі – * без клопату

Га́музам – * агулам, гуртам, усё разам

Кулём – * стрымгалоў, з усіх ног

Нагбом – * піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе

На́зіркам – * не губляючы з віду, не спускаючы вачэй

Наводліў – * наводмаш

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат