Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Чытанне

09.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ На сцягу, але ў стозе

Скланенне назоўнікаў 2-га скланення
Адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі –о/-ё, -е, а, я: заяц, конь, акно, жыццё, поле, мора.

1. з асновай на цвёрды зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныяе)

         неадушаўлёныя            адушаўлёныя     
Н.    стол                         святло           сын          
Р.    стала                        святла          сына
Д.    сталу святлу  сыну
В.    стол святло  сына
Тв.  сталом святлом  сынам
М.   на стале у святле пры сыну

 

 2. з асновай на зацвярдзелы (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныяы)

     неадушаўлёныя             адушаўлёныя           
Н.    нож                       мора             ганчар 
Р.    нажа  мора ганчара
Д.   нажу мору  ганчару
В.    нож мора  ганчара
Тв.  нажом морам  ганчаром
М.   на нажы у моры пры ганчару  

  3. з асновай на г, к, х (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя – канчатак –э/-е пры наяўнасці чаргавання і -у  пры адсутнасці чаргавання)

     неадушаўлёныя                      адушаўлёныя             
Н.    поспех                           малако        марак                
Р.    поспеху малака марака
Д.    поспеху малаку  мараку
В.    поспех малако  марака
Тв.  поспехам малаком  мараком
М.   у поспеху у малацэ пры мараку

  4. з асновай на мяккі зычны (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныяі)

     неадушаўлёныя                     адушаўлёныя              
 Н.    агонь                       поле   герой                 
 Р.    агню  поля  героя
 Д.    агню  полю  герою
 В.    агонь  поле   героя
 Тв.  агнём  полем   героем
 М.   у агні  на полі  пры герою

 

Назоўнікі, што ў родным склоне
маюць канчатак –а/-я:

1. назвы асоб і істот: чалавека, каня;
2. назвы канкрэтных прадметаў: падручніка, тэлевізара;
3. установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі: універсітэта, завода;
4. геаграфічныя паняцці: горада, Мінска;
5. адзінкі вымярэння: метра, сеанса, але ранку, веку, абеду;
6. часткі цела: носа, рота, але твару
7. тэрміны: радыуса, суфікса, але тэксту, роду.

Назоўнікі, што ў родным склоне
маюць канчатак –у/-ю:

1. назоўнікі са зборным значэннем: лесу, малінніку;
2. абстрактныя назоўнікі: гуманізму, болю;
3. рэчывы, матэрыялы: цукру, кіслароду, але хлеба, аўса;
4. аддзеяслоўныя назоўнікі: ходу, бегу;
5. назвы прыродных з’яваў, стыхій: дажджу, агню

  Заданні

Паставіць назоўнікі ў форме меснага склону:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Інстытут – у … інстытуце
Сакавік – у … сакавіку
Поле – на … полі
Вецер – аб … ветры
Трактар – на … трактары
Трактарыст – пры … трактарысту
Гай – у … гаі
Мір – у … Міры
Возера – на … возеры
Мазыр – у … Мазыры
Падарожжа – у … падарожжы
Дырэктар – пры … дырэктару
Малако – у … малацэ
Стог – на … стозе
Сцяг – на … сцягу
Гаспадар – аб … гаспадару
Ліпень – у … ліпені
Снег – на … снезе
Герой – пры … герою
Куток – у … кутку

Паставіць назоўнікі ў форме роднага склону:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Вецер – ветру
Рамантызм – рамантызму
Узгорак – узгорка
Сшытак – сшытка
Дзень – дня
Месяц – месяца
Торф – торфу
Калгас – калгаса
Кілаграм – кілаграма
Снег – снегу
Сум – суму
Канцэрт – канцэрта
Віцебск – Віцебска
Герой – героя
Стыль – стылю
Кароль – караля
Спакой – спакою
Шоўк – шоўку
Мадэрнізм – мадэрнізму
Вузел – вузла
Камень – каменя (асобны кавалак) і каменю (рэчыва)
Сад – саду (дзе растуць дрэвы) і сада (дзіцячага)
Горад – горада
Замок – замка
Пад’езд – пад’езда (дома) і пад’езду (да дома)
Зубр – зубра
Люд – люду
Тыдзень – тыдня
Бярэзнік – бярэзніку
Авёс – аўса
Гай – гаю
Зрок – зроку
Боль – болю
Розум – розуму
Глядач – гледача
Рубель – рубля
Плашч – плашча
Тэкст – тэксту
Завод – завода (як прадпрыемства) і заводу (гадзінніка)
Бэз – бэзу
Месяц – Месяца
Космас – космасу
Хлеб – хлеба
Дуб – дуба (як дрэва) і дубу (як матэрыял)
Твар – твару
Гук – гуку і гука (фанетычны тэрмін)
Плач – плачу

Раскрыць дужкі:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

выйсці з (дом, інстытут, парк, лес) – з дому, інстытута, парку, лесу
сустрэцца з (мядзведзь, сябар, настаўнік) – з мядзведзем, сябрам, настаўнікам
выступаць на (мітынг, сход) – на мітынгу, сходзе
няма (гадзіннік, густ, твор) – гадзінніка, густу, твора
ганарыцца (край, герой) – краем, героем
схавацца ад (дождж, мароз, брат) — ад дажджу, марозу, брата
вецер з (усход, акно, бераг, поўдзень) – з усходу, акна, берага, поўдня
холадна на (двор, перон, дах) – на дварэ, пероне, даху
непакой на (твар, сэрца) – на твары, сэрцы
гаварыць па (тэлефон, селектар) – па тэлефоне, селектары
адпачываць на (луг, возера, узлесак, ганак) – на лузе, возеры, узлеску, ганку
купіць трохі (вінаград, чай, хлеб) – вінаграду, чаю, хлеба
размаўляць пасля (канцэрт, выступленне) – канцэрта, выступлення

Перакласці на беларускую мову:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
На площади собралось много народа. — На плошчы сабралася шмат народу.
В окно льется свет луны. — У акно льецца святло месяца.
Дети играли на снегу. – Дзеці гуляліся на снезе.
На берегу озера сидели рыбаки. – На беразе возера сядзелі рыбакі.
После дождя мир выглядит обновленным. – Пасля дажджу свет выглядае абноўленым.
В молоке много витаминов. – У малацэ шмат вітамінаў.
На улице нет ветра. – На дварэ няма ветру. 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат