Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.05.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Колеры (+ВІДЭА)

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ 2
word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Колеры ў нашай мове

Колькі існуе колераў? Насамрэч, мастакі і фізікі оптыкі вам скажуць, што бязмежная колькасць (але пры гэтым вылучаюць 3 або 4 асноўныя колеры, а  чорны і белы не лічаць колерамі, бо чорны – гэта адсутнасць колеру, а белы наадварот – змяшэнне ўсіх колераў).

Назваў колераў у мове, канешне, абмежаваная колькасць. Прычым для мовы і чорны, і белы – гэта таксама колеры. У розных мовах колькасць колераў можа не супадаць і гэта не таму, што нашы вочы бачаць па-рознаму. Гэта сведчанне актуальнасці тых ці іншых колераў у культуры асобных народаў.

Назвы колераў бываюць нематываваныя (сёння немагчыма вызначыць, ад чаго яны ўтварыліся) і матываваныя (маюць празрыстую форму).  Нематываваныя з пункту гледзішча сучаснай мовы, натуральна, з’яўляюцца самымі старажытнымі.  Да іх адносяцца, напрыклад, белы, чорны, зялёны, сіні, шэры, жоўты і г.д.

Прыклады матываваных: карычневы ад кара, фіялетавы ад фіялка, салатавы – ад салата, бурачковы ад бурак, ружовы вд ружа,  валошкавы – ад валошка і пад.

Сімвалічным спалучэннем колераў з’яўляецца вясёлка. Можна лёгка запомніць колеры і іх паслядоўнасць, запомніўшы наступныя падказкі:

Чалавек памяркоўны (абачлівы), [a] жонку заўсёды сабе бярэ файную.

Чакаю апэтытных жабак з беларускіх сажалак. Француз.

Чыж аддаў жуку загад: брат, схавай фотаапарат.

Чэшскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў.

Чаму птах журботны зранку? Бо сапсута філіжанка.

Чырвоны – аранжавы (памаранчовы, памяранчавы) – жоўты – зялёны – блакітны – сіні – фіялетавы

Нельга пераацаніць сімвалічную ролю колераў. У беларускай міфалогіі, фальклоры, этнаграфіі, паводле даследаванняў, існуе тры асноўныя (белы, чырвоны, чорны – універсальная колеравая трыяда) і  4 дадатковыя колеры (жоўты, зялёны, сіні і шэры). У адзенні ж беларусаў пераважна панавалі два колеры – белы і чырвоны.

Кожны з колераў меў некалькі значэнняў:

У геральдыцы значэнне гэтых колераў наступнае:

Такім чынам, паводле законаў геральдыкі  колеры нашага нацыянальнага герба і сцяга сімвалізуюць свабоду, святло, чысціню і мужнасць, адвагу, праведную кроў. Паводле хрысціянства белы колер – чыстая душа верніка, а чырвоны – слова Божае, якое пакінула ў ёй свой след. Вось чаму ва ўбранні святароў можна ўбачыць белую стужку зх чырвонай паласой пасярэдзіне.

Дастаткова часта назвы колераў ужываюцца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: чырвоная армія, чырвоны радок, чырвоны дзень клендара, чырвоны куток, чырвоная кніга.

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Якія пераносныя значэнні маюць наступныя назвы колераў:

Зялёны – * ‘малады, няспелы’ (зялёны хлопец), ‘экалагічны’ (зялёная энергетыка), ‘без перашкод’ (зялёная хваля), ‘даляр’, ‘належны да войска суседняй краіны’ (зялёныя чалавечкі)

Жоўты – * ‘прадажны’ (жоўтая прэса), ‘прадстаўнік мангалоіднай расы’ (жоўтая скура)

Аранжавы – * ‘звязаны з пратэстамі ва Украіне’ (аранжавая рэвалюцыя)

Чорны – * ‘дрэнны, цяжкі’ (чорная праца), ‘некваліфікаваны’ (чорная праца), ‘не парадны, службовы’ (чорны ўваход), ‘нізкі, падступны’ (чорныя думкі, чорная зайздрасць), ‘неафіцыйны, нелегальны’ (чорны рынак)

Карычневы – * ‘звязаны з фашызмам’ (карычневыя лозунгі)

Шэры – * ‘нудны, нецікавы’ (шэры паэт, твор), ‘які парушае закон, неафіцыйны’ (шэрыя схемы), ‘пра надвор’е: пахмурнае’ (шэрая раніца)

Блакітны – * ‘гомасэксуальны’ (блакітная пара), ‘вельмі жаданы, але амаль недасяжны’ (блакітная мара)

Белы  – * ‘законны, афіцыйны’ (белы тавар), ‘пра чалавека, які належыць да еўрапеоіднай расы’

 

Уставіць патрэбны колер ў прымаўкі і прыказкі і патлумачыць іх значэнне:

Шыта белымі ніткамі  – * відавочна, вельмі бачна

Блакітная кроў, белая костка – * арыстакратычны з іранічным адценнем

Зялёная вуліца – * адсутнасць перашкод у нейкай справе

Бачыць усё ў ружовым святле, хадзіць у ружовых акулярах – * не бачыць реальнасці, ідэалізаваць

Трымаць у чорным целе – * дрэнна, жорстка стаціцца, стварыць цяжкія ўмовы існавання, эксплуатаваць

Сіняя (блакітная) птушка – * мара

Пускаць чырвонага пеўня – * падпальваць

Пакінуць на чорны дзень – * на цяжкі дзень

 

Падабраць сінонімы да назваў колераў (у іх прамым значэнні):

Чырвоны: * пунсовы, барвовы, крывавы, румяны, кармінны (кармінавы), ірдзяны, вішнёвы…

Зялёны: * салатавы, ізумрудны, смарагдавы, малахітавы, травяністы, палыновы, колеру хакі…

Сіні: * валошкавы, васільковы, цёмна-блакітны, лазурны, бірузовы…

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат