Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кіно

18.03.2014
ТЭОРЫЯ И ПРАКТЫКА МОВЫ Клічны склон

Клічная форма назоўнікаў існавала яшчэ ў праславянскай мове, аднак на сёння захавалася не ва ўсіх славянскіх.

1. СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

2. СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

У рускай, напрыклад, яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час у беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік клічны склон, аднак самі формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурна мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дыкклічныя формы больш уласцівыя паўднова-заходнему дыялекту беларускай мовы, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (мамо, Манё – з націскам на першым складзе).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі (браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), а таксама часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў паэтычным кантэксце (гаю). Зусім рэдка можна сустрэць клічныя формы назоўнікаў парнага (цяпер множнага) ліку (панове).

Канчаткі клічных формаў назоўнікаў

  1. Канчатак –у: маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), таксама назоўнікі на зацвярдзелыяж, ш, ч, р (мужу, пісару);
  2. Канчатак –ю: маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю);
  3. Канчатак –е: маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя(браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду)
  4. Канчатак –а (о): маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на –г, к, ц, х,якія чаргуюцца зж, ч, ш,  (друг – дружа, купец – купча, хлапец – хлопча, хлапчо).

Заданне

Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

тата – тату

гаспадар – гаспадару< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

сокал – саколе

сусед – суседзе

Івась – Івасю

воўк – воўча

дабрадзей – дабрадзею

голуб – голубе

край – краю

Павел – Паўле

дубочак – дубочку

казак — казача

прыяцель – прыяцелю

Іван – Іване

Стась – Стасю

айцец – ойча

гультай – гультаю

Максім – Максіме

сват – сваце і свату

конік – коніку

хлопец – хлопча і хлапчо

друкар – друкару

Якаў – Якаве

Ян – Яне

Ясь – Ясю

сусед – суседзе

каваль – кавалю

сынок – сынку

бядак – бядача

Пётр – Пётра і Пятро

дзядзька – дзядзьку

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат