Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Каляндар

10.01.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Каноплі, паводзіны, крупы

Лік назоўнікаў

Некаторыя словы ў беларускай і рускай мовах не супадаюць у ліку

    1. назоўнік адзіночнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку  множнага ліку ў рускай (клопат – хлопоты);
    2. назоўнік множнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку адзіночнага ліку ў рускай (грудзі – грудь)

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Перакласці на беларускую мову:

Двойня – двайняты

Крупа – крупы

Дрожь – дрыжыкі

Кружево – карункі

Дверь – дзверы

Чернила – чарніла, атрамант

Поведение – паводзіны

Конопля – каноплі

Сумерки – змярканне

Отруби – вотруб’е

Рождение – народзіны

 

Назвы ягад

У нашай мове назвы ягад часцей за ўсё ўжываюцца ў множным ліку (могуць зрэдку выкарыстоўвацца і ў адзіночным — для назвы адной ягады): маліны-маліна/ малінка.  Аднак некаторыя назвы ягад маюць толькі адзіночны лік (рабіна).

Заданне

Перакласці на беларускую мову:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Ежевика – ажыны

Земляника – суніцы, пазёмкі

Клубника – клубніцы, трускалкі

Шиповник – шыпшына

Голубика – дурніцы, буякі

Черника – чарніцы

Крыжовник – агрэст

Брусника – брусніцы

Калина – каліна

Клюква – журавіны

Облепиха – абляпіха

Красная смородина – чырвоныя парэчкі

Черная смородина – чорныя парэчкі

Бузина – бузіна

Боярышник – глог

Зборныя назоўнікі

Калі ў рускай назоўнікі, якія называюць адзін або некалькі прадметаў,  звычайна маюць дзве формы: адзіночную і множную (крыло – крылья), дык у беларускай часам утвараецца яшчэ і зборная форма. Звычайна гэта назоўнік адзіночнага ліку ніякага роду: крыло – крылы – крылле.

Заданне

Утварыць множны лік назоўнікаў і іх зборную форму:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Колас – каласы – калоссе

Ліст – лісты – лісце

Галіна – галіны – голле

Камень – камяні – каменне

Купіна – купіны – куп’е

Пяро – пёры – пер’е

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат