Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Горад

13.04.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Годзік, госцік, Косцік

Суфіксы суб’ектыўнай ацэнкі назоўнікаў

1. СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

2. СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

У слове звычайна экспрэсіўную ацэнку нясуць менавіта суфіксы. Пры іх дапамозе можна выразіць свае адносіны да прадмета: сімпатыю, антыпатыю, павагу, фамільярнасць і г.д. Суфіксы назоўнікаў звычайна падзяляюцца на памяншальна-ласкальныя і павелічальна-ўзмацняльныя, некаторыя з іх могуць мець адценне зневажальнасці. Часцей за ўсё назоўнікі з такімі суфіксамі сустракаюцца ў гутарковай мове, а таксама ў народнай творчасці.

1.     Памяншальна-ласкальныя суфіксы:

-ік/-ык                    годзік, госцік, Косцік

-чык                        праменьчык, супчык,касцюмчык

-ок/-ёк/-ак            лясок, кіёк, гарошак

-ук/-юк                   сябрук, Паўлюк

-чук                         хляўчук, пяньчук (пень)

-к                              крынічка, шуфлядка

-інк,-ынк                сірацінка, хмурынка, Галінка

-ушк/-юшк           дачушка, рачушка

-іц            /-ыц                   вадзіца, сястрыца, зямліца

-еньк/-аньк          бабуленька, Мішанька

-ечк/-ачк               здароўечка, горачка

-ул                            матуля, Гануля

 

2.     Павелічальна-ўзмацняльныя суфіксы:

-ін/-ын                    звярына, халадзіна

-ішч/-ышч             галасішча, ручышча, сабачышча

-іск            /-ыск (абмеж.) вятрыска, даміска

-г                               зладзюга, ваўчуга    

 

 

Заданні:

Перакладзіце на беларускую мову

УВАГА! КАБ ПАБАЧЫЦЬ СЛУШНЫЯ АДКАЗЫ, ВЫЛУЧЫЦЕ ПОЛЕ СПРАВА КУРСОРАМ!

Избушка – хацінка, хатка <Слушны адказ тут

Ведерко – вядзерца

Краешек – краёчак

Словцо – слоўка

Гнездышко – гняздзечка

Доченька – дачушка

Камешек – каменьчык

Соловушка – салавейка, салоўка

Деточка – дзіцятка

Солнышко – сонейка

Реченька – рачушка, рачулка

Летушко – лецейка

Платочек – хусцінка

Волчище – ваўчышча, ваўчуга

Папочка — татуленька, татусенька, татулечка

Оленька – Волечка, Волюшка, Воленька

Бревнышко – бярвенца

Воскресеньице – нядзелька

Сердечко – сэрцайка, сардэчка

Ветрище – вятрышча, вятрыска, вятруга

Горюшко – горайка

Кукушечка – зязюлечка, зязюленька

Ноготок – пазногцік

Колышек – калочак

Огонечек – агеньчык

Воробушек – верабейка

Стебелек – каліўца

      

Утварыце ўсе магчымыя формы суб’ектыўнай ацэнкі ад наступных назоўнікаў:

УВАГА! КАБ ПАБАЧЫЦЬ СЛУШНЫЯ АДКАЗЫ, ВЫЛУЧЫЦЕ ПОЛЕ СПРАВА КУРСОРАМ!

 

Як можна экспрэсіўна назваць гэты малы ДОМ?

 13

Адказ: домік, дамок, дамочак, дамішка. <Слушны адказ тут

 

А гэты?

 14

Адказ: дамішча, даміна, даміска.<Слушны адказ тут

 

А як па-беларуску будзе называцца маленькі ЗВЕР?

 15

Адказ: звярок, звярочак, зверык, звераня (назва маладой асобы), зверанятка. <Слушны адказ тут

 

А як вы назавеце гэтага?

 16

Адказ: звярышча, звяруга, звярыска, звярына. <Слушны адказ тут

 

А хто гэта такі маленькі?

 12

Адказ: коцік, коцічак, каток, каточак, коценька, коцейка, катуля, кацяня (назва маладой істоты), кацянятка. <Слушны адказ тут

 

А як можна назваць такога вось вялікага ката?

 11

Адказ: кацішча, каціна. <Слушны адказ тут

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат