Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кавярня

03.02.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Дзеепрыметнікі (+ВІДЭА)

Дзеепрыметнiкi

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Дзеепрыметнікі

Дзеепрыметнікі адносяцца да дзеяслоўных формаў (бо маюць час, стан, трыванне), аднак пры гэтым яны абазначаюць пркмету або ўласцівасцт прадмета ці асобы паводле дзеяння. Гэта катэгорыя не мае такога пашырэння ў беларускай мове ў адрозненне ад рускай.

Найбольш ужывальныя ў нашай мове — дзеепрыметнікі прошлага часу на  –н-/-ен-/-ан-/-т-: задуманы, куплены, напісаны, вымыты.

Таксама досыць часта мы ўжываем і дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі –л-/-ш-/-ўш-. Прычым калі дзеепрыметнікі з суфіксам -л- ужываюцца без абмежаванняў і адпавядаюць рускім дзеепрыметнікам з суфіксам –ш-/-вш- (падрослы – подросший, счарсцвелы – почерствевший, збялелы – побелевший), дык дзеепрыметнікі з суфіксами -ш-/-ўш- ужываюцца абмежавна, бо ў форме мужчынскага роду яны аманімічныя з дзеепрыслоўямі і таму фактычна выцесніліся з ужытку: Прыціхшы хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (які хлопчык? — дзеепрыметнік). Прыціхшы, хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (калі? – дзеепрыслоўе). З мэтай пазбегчы непажаданай аманіміі ў першым выпадку лепш ужываць дзеепрыметнік з суфіксам –л-: прыціхлы хлопчык.

 Дзеепрыметнікі цяперашняга часу на –уч/-юч-  і –ач/-яч- сустракаюцца ў нас вельмі рэдка і звычайна ва ўстойлівых выразах кшталту бягучы год, наступаючы год, дзеючы закон і да т.п. 

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі  –ом-/-ем- і –ім-/-ым- таксама абсалютна не ўласцівыя нашай мове і выкарыстоўваюцца выключна ў навуковых тэрмінах: неразлажымыя элементы (лепш – нераскладальныя).

Такім чынам, ужыванне любых дзеепрыметнікаў цяперашняга часу, якія не ўваходзяць ва ўстойлівыя словазлучэнні, з’яўляецца парушэннем нормы беларускай літаратурнай.

Аднак трэба таксама адзначыць, што некаторыя  дзеепрыметнікі цяперашняга часу, страціўшы трыванне, стан і час, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: вучоны, любімы, невядомы, гаючы, неўміручы. У такім выпадку ніякіх абмежаванняў у іх ўжыванні няма.

Трэба таксама памятаць, што для нашай мовы зусім нехарактэрныя зваротныя прыметнікі, якіх шмат у рускай (смеющийся ребенок, встретившиеся друзья).

Асноўныя спосабы замены нетыповых для нашай мовы дзеепрыметнікаў (пры перакладзе з рускай мовы):

- дзеепрыметнікам прошлага часу (рекомендуемая литература → рэкамендаваная літаратура, мяркуемы вынік → меркаваны вынік);

- даданым сказам (поющие в хоре дети – дзеці, што спяваюць у хоры; стоявший рядом со мной мужчина – мужчына, які стаяў побач са мной);

- прыметнікам (решающий шаг вырашальны крок; дрожащий голос → дрыготкі голас, существующийісны);

- назоўнікам  (цветущие деревья → дрэвы ў квецені, председательствующий → старшыня);

- дзеясловам (Плачущий мальчик никого не хотел слушать. – Хлопчык плакаў і нікога не хацеў слухаць.);

- дзеепрыслоўем (Играющие дети совсем забыли про обед. – Гуляючыся, дзеці зусім забыліся на абед.);

- калі ўсе вышэй пералічаныя спосабы не падыходзяць, а сам дзеепрыметнік не нясе вялікай сэнсавай нагрузкі, ён папросту можа апускацца (За час нужно было решить контрольную, состоящую всего из четырех заданий. – За гадзіну трэба было рашыць кантрольную ўсяго з чатырох заданняў.)

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.

Перакладзіце назвы на беларускую мову.:

«Унесенные ветром» (Маргарэт Мітчэл) – *  Знесеныя ветрам, гнаныя ветрам

«Поющие в терновнике» (Колін Маклоў) – * Спеў у цярноўніку

«Сошедшие с небес» (амерыканкі серыял) – * Сышоўшы з нябёсаў; Тыя, што сышлі з нябёсаў, Дзеці нябёсаў

«Спящая красавица» — * Спячая красуня/ прыгажуня

«Рожденные бурей» (Мікалай Астроўскі) – * Народжаныя бурай

«Затерянный мир» (Конан Дойль) – * Закінуты свет, Згублены свет

«Заколдованная жизнь» (Дыяна Джонс) – * Зачараванае жыццё

«Непобежденный» (Эрнэст Хемінгуэй) — * Непераможны

«Блистающий мир» (Аляксандр Грын) – * Зіхоткі свет, Бліскучы свет

«Несущий смерть» (Стывен Кінг) – * Несучы смерць, Той, што нясе смерць, Вястун смерці

«Утраченные иллюзии» (Бальзак) – * Страчаныя ілюзіі

«Сказка о потерянном времени» (Яўгеній Шварц) – * Казка пра згублены час

«Очарованный странник» (Мікалай Ляскоў) – * Зачараваны падарожнік/вандроўнік

«Мы, нижеподписавшиеся» (савецкі фільм) – * Мы, ніжэйпадпісаныя

«Пляшущие человечки»  (Конан Дойль) – * Танец вясёлых чалавечкаў

«Похищенный» (Стывенсан) — * Выкрадзены

«Последний день приговоренного к смерти» (Віктор Гюго)  — * Апошні дзень асуджанага на смерць

«Женщина, не стоящая внимания» (Оскар Уайльд) – * Жанчына, не вартая ўвагі

«Дрожащее тело» (фільм Альмадовара) – * Дрыготкае цела

 

 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат