Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.06.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Дурнаваценькі, дурнюткі, дурнюсенькі (+ВІДЭАВЕРСІЯ)

Прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі

word70  Спампаваць файл WORD
word70  Спампуйце раздатку ў WORD
powerpoint70  Спампуйце прэзентацыю POWER POINT

Многія якасныя прыметнікі ўтвараюць формы, якія перадаюць ступень якасці (высокую ці нізкую) безадносна да іншых прадметаў, а таксама непаўнату якасці. Такога кшталту прыметнікавыя формы часта сустракаюцца ў мове фальклору (казкі, песні), а таксама ў вусным маўленні людзей, калі ў слова прыўносіцца эмацыйны кампанент.

Прыметнікі з павелічальна-ўзмацняльнымі суфіксамі:

-ізн                                       вялізны

-ізарн                                  велізарны

-эзн                                      шырачэзны

зн                                    высозны

-энн/-енн                          шырачэнны, аграменны

-эразн                                 велічэразны

  

Прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі:

-еньк/-эньк/-аньк         худзенькі, старэнькі, добранькі

-енечк                                  саладзенечкі

-явеньк                               хударлявенькі

-аваценьк                          стараваценькі

-утк/-ютк                           ціхуткі, худзюткі

-усеньк/-юсеньк            ціхусенькі, худзюсенькі

-юпасеньк                         малюпасенькі

 

Прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці:

-ават/-яват                         стараваты, сіняваты           

-яв                                           чарнявы

 

Заданне
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Утварыць усе магчымыя формы прыметнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі:

Малымаленькі, маленечкі, малаваценькі, малюткі, малюсенькі, малюпусенькі, малаваты< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Горкігарчэнны, гарчэзны, гаркавенькі, гаркаваценькі,  гаркаваты

Тоўсты таўшчэзны, таўшчэразны, таўсценны, тоўсценькі, таўсценечкі, таўставаценькі, таўсцюткі, таўсцюсенькі, таўставаты

Сухісухенькі, сухенечкі, сухаваценькі, сухаваты

Белы  беленькі, беленечкі, бялявенькі, белаваценькі, бялюткі, бялюсенькі, белаваты, бялявы

Дурныдурненькі, дурнаваценькі, дурнюткі, дурнюсенькі, дурнаваты

Гарачы гарачэзны, гарачэразны, гарачанькі, гарачаваценькі, гарачуткі, гарачусенькі, гарачаваты

Высоківысачэзны, высачэразны, высачэнны, высокенькі, высакаваценькі, высачуткі, высачусенькі, высозны, высакаваты

Страшныстрашэнны, страшэзны, страшэразны, страшненькі, страшнаваценькі, страшнюткі, страшнюсенькі, страшнаваты

Чорнычорненькі, чарнаваценькі, чарнюткі, чарнюсенькі, чарнаваты, чарнявы

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат