Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.10.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Выклічнікі і гукаперайманні

Да выклічнікаў адносяць словы, якія фактычна служаць сігналамі пачуццяў і волевыяўленняў чалавека, не называючы іх: угу, гайда, каравул, ах, вох, авохці мне, кыш.

У залежнасці ад свайго значэння і ўжывання падзяляюцца на:

Для выклічнікаў прынцыповае значэнне мае інтанацыя, з якой яны вымаўляюцца, і кантэкст: Ой, якая прыгажосць! (замілаванне, радасць); Ой, ты ўжо прыйшоў?! (нечаканая падзея); Ой, гэта ўсё так дрэнна!.. (незадавальненне); Ой, якое гора… (смутак). Гэта значыць, што адно слова, у залежнасці ад таго, як вы яго вымаўляеце, можа перадаваць нават процілеглыя эмоцыі.

У параўнанні з выклічнікамі гукапераймальныя словы не выражаюць эмоцый або пабуджэння да дзеяння, а ўяўляюць сабой імітацыю гукаў навакольнай рэчаіснасці сродкамі той ці іншай мовы.

Да гукаперайманняў адносяцца:

У адроненне ад іншых словаў мовы, форма якіх звычайна ніякім чынам не звязаная са значэннем (як слова СТОЛ, якое складаецца з пэўнай паслядоўнасці зычных і галосных гукаў, ніяк не звязана з нейкімі ўласцівасцямі гэтага прадмета), гукавая абалонка выклічнікаў непасрэдна матывавана адпаведным гукам знешняга свету.

Чаму ж тады перайманні аднаго і таго ж гуку часта ў розных мовах не супадаюць? Вядомы прыклад з крыкам пеўня: cock-a-doodle-doo крычыць ангельскі певень, кукарэку і cocorico адказваюць яму беларускі і французскі пеўнікі. Качка па-беларуску кракае кра-кра-кра, па-французску куэн-куэн, па-румынску мак-мак-мак, па-дацку раб-раб-раб і, нарэшце, па-ангельску квэк-квэк.

Адбываецца гэта, верагодна, таму, што многія гукі маюць складаную прыроду і паколькі іх дакладная імітацыя сродкамі мовы немагчымая, кожная мова выбірае адзін са складнікаў як узор для пераймання. Дарэчы, слова варвар (або барбар) таксама гукаперайманне. Так лаціняне называлі прадстаўнікоў усіх іншых народнасцяў за тое, што яны размаўлялі на незразумелых ім мовах: вар-вар-вар (бар-бар-бар).

Даўно ўжо заўважана, што гукаперайманні – адны з найпершых дзіцячых словаў, якімі тыя называюць розных жывёлаў і прадметы: бі-бі (машынка), аў-аў (сабачка).

Існуюць нават так званыя гукапераймальная і выклічнікавая гіпотэзы паходжання мовы. Згодна з гукапераймальнай гіпотэзай (так званая “ваў-ваў” гіпотэза)  мова пачала фармавацца на аснове здольнасці чалавека пераймаць розныя гукі навакольнага свету, і гукаперайманні кшталту мяў-мяў, ш-ш-ш, бз-з-з нібыта сталі асновай словаў-назваў чалавечай мовы.

І ў сучасных мовах існуе цэлы шэраг самастойных словаў (перадусім назоўнікаў і дзеясловаў), утвораных непасрэдна ад гукаперайманняў: бел. ікаўка, ікаць – анг.  hiccup; бел. кашаль, кашляць – анг. cough, coughing; бел. чханне, чхаць – анг. sneeze; бел. храп, храпенне – анг. snoring, snore; бел. рык, рычаць – анг. roar; бел. свіст, свісцець – анг. whistle; бел. рыпець – анг. creak, squeak і г.д.

Дарэчы, цэлы шэраг назваў беларускіх птушак – таксама гукаперайманні: грак гракае, крумкач крумкае (з літоўскай), свіргуль свіргоча, каўка – каў-каў – каўкае, кнігаўка крычыць кні-кні, а пугач у лесе – сваё пугу-пугу!

Паводле ж выклічнікавай гіпотэзы паходжання, асновай для ўзнікнення мовы стала эмацыйная рэакцыя чалавека на знешнія раздражняльнікі (ах, ай, ха-ха-ха). Некаторыя вучоныя таксама сцвярджаюць, што больш складаныя словы маглі развіцца з так званых “дзіцячых словаў” кшталту ма-ма, та-та, ба-ба, дзе-да, простых у вымаўленні, дзякуючы паўтору аднолькавых або падобных складоў.

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Якія гукі ўтвараюць гэтыя жывёлы, птушкі і жамяра?

Кот – мяўкае, яўкае, курняўкае, муркае, мурлыкае, варкоча< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Сабака – гаўкае, цяўкае, вяхкае, брэша, звягае, скавыча, скуголіць, вые

Свіння – рохкае, вішчыць

Авечка – бляе́, бэкае, мэкае

Каза – мэкае, бэкае

Карова – мы́кае, рыка́е

Конь – іржэ

Воўк – вые

Ліса – цяўкае

Мядзведзь – раве, рычыць

Жаба – квакае, кумкае, рапуха

Змяя – сыкае, шыпіць

Мыш – пішчыць

Бусел – клякоча

Журавель – курлыча, курлыкае

Голуб – буркоча, буркуе

Зязюля – кувае, куе

Салавей – шчоўкае

Сава – кугакае

Верабей – чырыкае, цырыкае, ціўкае

Сініца – ценькае, цінькае

Гусь – гагоча, га́гае

Качка – кракае

Кураня – ціўкае

Курка – квохча, сакоча, кудахча

Чмель – гудзе, бомкае

Жук – жужжыць

Камар – звініць, бзыкае, гудзе

Цвыркун – цвыркае, стракоча

Муха – зумкае, гудзе

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат