Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Інваліднасць

05.06.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Бульба – Bulve – Zwiebel

Этымалогія і народная этымалогія

disketa-smallСПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

disketa-smallСПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ WORD

Навука, якая вывучае паходжанне словаў, называецца этымалогіяй. Супастаўляючы факты розных моваў, аналізуючы структуру слова, этымолагі шукаюць адказ на пытанне, адкуль гэтае слова з’явілася. Часам гэта зрабіць вельмі складана, асабліва, калі перад намі вельмі старажытныя словы і сувязь паміж абалонкай слова і яго значэннем сучасным носьбітам мовы незразумелая, як, напрыклад,  у словахдзень, ноч, брат, дом, кот, брыво, вада, снег, холад, біць, легчы і інш. Можна заўважыць, што такія словы сустракаюцца ў цэлым шэрагу славянскіх, а часта і не толькі славянскіх моваў. Гэта сведчыць пра тое, што перад намі індаеўрапейская або праславянская лексіка. У такіх выпадках вучоныя  супастаўляюць факты розных моваў, каб зрабіць рэканструкцыю старажытнага слова, якое стаяла ў вытокаў. Часта нават у вучоных няма адназначнага адказу, адкуль паходзіць слова, у такім выпадку слоўнікі прапануюць некалькі гіпотэз.

Многія словы, якія мы лічым спрадвечна беларускімі, насамрэч з’яўляюцца старымі запазычанні. Напрыклад, бульба (дарэчы, з’явілася ў нас толькі ў 18 ст.) – з лац. Bulve ‘цыбуліна’. У сваю чаргу слова цыбуліна паходзіць ад нямецкага Zwiebel. З нямецкай таксама пайшлі словы цукар, абцас, дах і многія іншыя.

У мове таксама існуе вялікая колькасць словаў, пра паходжанне якіх можна здагадацца, нават не з’яўляючыя спецыялістам. Гэта словы з так званай празрыстай матывацыяй. Можна лёгка ўбачыць, што матывацыяй слова акно служыць вока, лецішча – лета, лётнішча – лятаць,панядзелак – нядзеля. У нашай мове ўсе назвы месяцаў матываваныя:

Студзень – сцюдзёны, сцюжа

Люты – люты=злы

Сакавік – сок

Красавік – краска

Травень – трава

Чэрвень – чэрва (лічынка пчалы)

Ліпень – ліпа

Жнівень – жніво, жаць

Верасень — Верасень

Кастрычнык – кастрыца (адходы лёну)

Лістапад – ліст, падаць

Снежань – снег

 

Заданне
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Вызначыць паходжанне слова:

Крыга – ад крышыць< Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Сшытак  — ад сшыць

Гасцінец – ад госць (старая назва купца, гандляра)

Снеданне  — ад яда

Абед – ад яда

Нявеста – ад не весць (=ведаць)

Бадай – ад  бог дай

Апельсін – ад ням Apfelsine (кітайскі яблык)

Немец–ад нямы

Пярсцёнак – ад перст

Нябожчык – ад не і бог

Услон – ад сланіцца, прысланяцца

Сувой – ад віць, звіваць

Тхор – ад тхнуць (=смярдзець)

Драч – гукапераймальнае ад дерці (рус. коростель)

Гарбата – ад лац. herba (трава)

Ручнік\рушнік – ад рука

 

Народныя этымалогія – гэта спроба перарабіць і пераасэнсаваць часцей за ўсё запазычанае слова на ўзор слова роднай мовы. Звычайна народная этымалогія ўзнікае ў сферы вуснага маўлення, часта праз невысокі ўзровень адукаванасці, сярод малых дзяцей. Напрыклад, слон ад слова сланяцца, нервапатолаг замест неўрапатолаг, спінжак замест пінжак, гульвар замест бульвар, гудзільнік замест будзільнік, баліклініка замест паліклініка.

На народнай этымалогіі часта пабудаваныя легенды пра паходжанне, напрыклад, беларускіх гарадоў: Столін – сто лінёў, Гомель – го, мель! і інш.

Дарэчы, у траўні 2013 года партал tut.byправёў апытанку ў парку, прапанаваўшы людзям патлумачыць значэнне некалькіх словаў.  Некаторыя адказы проста збянтэжылі: відэлец – 1) чалавек, які шмат што пабачыў або 2) бінокль; аркуш – арка; зёлкі – вочы, дасціпны чалавек – 1) сціплы або 2) даступны; гладыш – 1) голад або 2) далонь і г.д.

На з’яве празрыстай матывацыі слова заснавана моўная гульня, забава. Калісьці падобную гульню для рускай мовы стварыў праф. Барыс Норман з аднагрупнікамі зуніверсітэта Пецярбурга, назваўшы яе энтимологией (ад жартаўлівага рускага энта этимология), што, фактычна, значыць ‘псеўдаэтымалогія’. Мы ўзялі на сябе смеласць адаптаваць назву да беларускай мовы і стварылі новы тэрмін -гэнтымалогія (ад гэная этымалогія). Напрыклад:

Лазня – шведская сценка (ад слова лазіць)

Іранец – ранец Іры

Завочнікі – акуляры (ад вочы)

Стукач – жаўна/дзяцел (ад стукаць)

Валідол – звяржэнне рэжыму (ад валі долу)

Валун – чалавек, якія няцвёрда стаіць на нагах (ад валіцца)

Вестыбулярны апарат (састарэлае) — тэлефон у вестыбюлі

Гарбуша – ласкавае вярблюд (ад горб)

Выкуп – разавае мыццё дзіцяці

Дыпладок (скарочанае) —  дыпламатычны дакумент

Арытмія (літаратурн.) – верлібр

Чарка – варажбітка (ад чараваць)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат