Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.05.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будова беларускіх назоўнікаў (+ ВІДЭА!!!)

Растваральнік, мешаніна, пясняр…

disketaСПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

disketaСПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

disketaСПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ WORD

 

Тыповыя мадэлі беларускіх назоўнікаў

Для беларускіх назоўнікаў, што абазначаюць прадметы і з’явы, характэрныя наступныя канцавыя фарманты:

 

Мужчынскі род

 

-альнік                     растваральнік, выключальнік

 -ак                              выпадак, абутак

 -унак                        ласунак, падарунак

 

 

Жаночы род

 

 -ня                             кавярня, лазня

-та                              галота, самота

-нина                      мешаніна, страляніна

 

 

Ніякі род

 

 -цтва                   студэнцтва, будаўніцтва

-нне                           кармленне, чытанне

 

 

Для назоўнікаў, што называюць жывых істот, у беларускай мове ўласцівыя наступныя словаўтваральныя мадэлі:

 

 

 

Мужчынскі род

 

 -ар/-яр                     пясняр, майстар                                                           

-ач                             слухач, чытач

ік                            выхавальнік, парушальнік

-нца                          абаронца, выканаўца

-іт                             варажбіт, носьбіт

 

 

Жаночы род

 

 -ка                             жыхарка, сакратарка

-ца                             абранніца, пісьменніца

 

 

Ніякі род

 

 -я/-ё                          дзіця/дзіцё, птушаня/птушанё

 

ЗАДАННЕ

Утварыце беларускія назоўнікі

 УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

 

Возбудитель – узбуджальнік < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

 

Жара – гарачыня, спякота, спёка

Отражение – адбітак, адлюстраванне

Вдохновитель – натхняльнік

Повар – кухар

Утёнок – качаня

Раздевалка – распранальня

Волокита – цяганіна

Советчик – дарадца

Поэтесса – паэтка

Изобретатель – вынаходнік

Пчеловод – пчаляр, бортнік

Одиночество – самота, адзінота

Путаница – блытаніна

Знаток – знаўца, знавец

Длина – даўжыня

Мошенник – махляр, круцель

Беглец – уцякач

Хранительница – захавальніца

Сорт – гатунак

Гадость – брыдота

Прачечная – пральня

Производитель – вытворца

Беготня – беганіна

Составитель – складальнік, укладальнік

Дополнение – дадатак

Густота – гушчыня

Вредитель – шкоднік

Глушитель – глушыльнік, глушак (не блытаць з глушэц!)

Говорящий – моўца

Любитель – аматар

Покойный – нябожчык

Сеятель – сейбіт

Борец – змагар, барацьбіт

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат