Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.01.2015
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адмоўныя займеннікі і прыслоўі (+ВІДЭА)

Адмоўныя займеннікі і прыслоўі

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 


Утвараюцца шляхам далучэння да пытальных займеннікаў і прыслоўяў адмоўнай часціцы ні-: хто – ніхто, што – нішто, чый – нічый, дзе – нідзе, калі – ніколі. Не блытаць з няпэўнымі займеннікамі, якія ўтвараюцца пры дапамозе часціцы не- (нехта, нечы, недзе, некалі)!

Трэба запомніць, што ў шэрагу адмоўных займеннікаў і прыслоўяў націск падае на іншы склад, чым у пытальных, ад якіх яны ўтвораныя: нія́кі (але які́), ніко́лі (але калі́), ніку́ды (але куды́).

Адмоўныя займеннікі скланяюцца так сама, як і пытальныя, ад якіх яны ўтвораныя. А вось у месным склоне ў адмоўных канструкцыях прыназоўнік будзе як бы ўкліньвацца паміж часціцай ні- і астатняй часткай займенніка, у выніку чаго займеннік раздзяляецца на тры асобныя словы: ніхто ні да ко́га, ніякі – ні з я́кім, нішто – ні перад чым.

У сказе адмоўныя займеннікі і прыслоўі патрабуюць выкарыстання  часціцы не пры выказніку – так званае двайное адмаўленне: Ніхто не ведаў, куды ісці. Мы нідзе не былі ўчора.

У адмоўных безасабовых сказах маем адментую канструкцыю з адмоўем нямаНяма з кім пагутарыць. Няма дзе спыніцца. (параўнайце з рускім: Не с кем поговорить. Негда остановиться)

Рускім адмоўным займеннікам некого, нечего ў нашай мове таксама будуць адпавядаць канструкцыі з няма (няма каго, няма чаго): Мне няма каго чакаць, няма чаго рабіць (параўнай: Мне некого ждать, нечего делать.)

Заданні:

Раскрыйце дужкі:

УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.

Пакуль я (ніхто) не паказваў свае вершы. *нікому

Ёсць людзі, якія за (ніхто) не хвалююцца, акрамя сябе. *ні за кога

Падобных аздабленняў мы не бачылі на (ніякі) іншым доме. *ні на якім

Мы да (нішто) не будзем рыхтавацца – няхай будзе як будзе. *ні да чога

На жаль, (нічый) высілкі тут не дапамогуць. *нічые

Кастусь не разлічваў у гэтым пытанні на (нічый) дапамогу. *ні на чыю

Яму ў (ніякі) справе не атрымлівалася апярэдзіць сябра. *ні ў якай

У гэтым пытанні я не давяраю (нічый) досведу. *нічыйму

Па (ніхто) я так не сумую, як па маці. *ні па кім

(нішто) больш не веру і на (нішто) не спадзяюся. *нічому, ні на што

У такім шуме (ніяк) спакойна паразмаўляць. *няма як 

У пакоі ўжо (нікуды) пакласці рэчы – усё завалена тваімі трантамі! *няма куды

Тут заўсёды (нідзе) прыпаркавацца. *няма дзе

 

Перакладзіце:

УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.

Мне снова не с кем провести свободное время. *Мне зноў няма з кім прабавіць вольны час.

Нам некуда пойти сегодня вечером. *Нам няма куды пайсці сёння ўвечары.

Я не пишу вам, потому что не о чем писать. *Я не пішу вам, таму што няма пра што.

Объяснять здесь нечего. Я больше ничего объяснять не буду. *Тут няма чаго тлумачыць. Я больш нічога тлумачыць не буду.

Он ни к кому не обращался за помощью не потому, что ему не к кому было обратиться, а потому что он все любит делать сам. *Ён ні да кога не звяртаўся па дапамогу не таму, што яму няма да каго звярнуцца, а таму што ён усё любіць рабіць сам.

Работа полностью закончена, и работать больше не над чем.  *Праца цалкам скончана, і працаваць больш няма над чым.

Тут не над чем смеяться – любой из нас может оказаться в таком положении. *Тут няма з чаго смяяцца – любы з нас можа апынуцца ў такім становішчы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат