Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларускае мысленне

21.09.2016
ГОСЦІ Спеўны Сход

Спеўны Сход на Мове Нанова!

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Ішлі хлопцы з ярмалку

 

Ішлі хлопцы з ярмалку,

Ды зрубілі яблыньку,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Ды зрубілі яблыньку.

 

Яблынька садовая,

Грушыца мядовая,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Грушыца мядовая.

 

Грушыца мядовая,

Дзеўка чарнабровая,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Дзеўка чарнабровая.

 

Дзеўка чарнабровая,

Пад наравы падышла,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Пад наравы падышла.

 

Пад наравы падышла,

Цалавала молайца,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Цалавала молайца.

 

Цалавала молайца,

Краше мацеры, айца,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Краше мацеры, айца.

 

А дзед бабу разуваў

(беларускі эратычны фальклор)

Песня ў выкананні Рыгора Барадуліна:

А дзед бабу разуваў,

Разуваў, разуваў — 2р

Пад ножачку паглядаў,

Паглядаў, паглядаў — 2р

Ой, бабулька, што за звер,

Што за звер, што за звер, — 2р.

Я ж баюся, каб не з’еў

Каб не з’еў, каб не з’еў. — 2р.

-Ці ж ты ў лесе не бываў,

не бываў, не бываў, -2р

Чорных звяроў не відаў

Не відаў, не відаў? — 2р.

Ты, дзядулька не рабей

Не рабей, не рабей,- 2р.

Гэта птушка салавей,

Салавей, салавей. -2р.

Ён і свішчыць і пяець,

І пяець, і пяець, — 2р.

І спакою не даець,

не даець, не даець. — 2р.

А дзед бабу разуваў,

Разуваў, разуваў…

 

Ехаў Іванька са двара

(вяселле, Лепельшчына)

 

Ехаў Іванька са двара

Пушчаў сакала з рукова

Ні ляці сакол дзе ня ждуць

А ляці сакол дзе нас ждуць

Там жа й Олечку аддадуць – 2р.

За бел ручаньку выведуць  – 2р.

І ля Ванечкі пасадзюць – 2р.

А ты Ванечка берагі – 2р.

То надкоснічкі ўкрадуць – 2р.

З цябе й выкупа дай вазьмуць — 2р.

<>

Чужы (Лявон Вольскі)

Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,

На крылах, на колах,

на рэйках, на борце.

Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,

На ўсіх паралелях,

на ўсіх кантынэнтах.

 

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы,

І там ты чужы.

 

Жывеш у палоне,

жывеш у пагоні

За прывідным заўтра

ў прывідным сёньня.

Жывеш у бістро,

у кавярнях і барах,

Жывеш па раскладзе,

жывеш пад гітару.

 

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы,

І там ты чужы.

 

Жывеш на памежжы

Чужыны з Айчынай.

І там недарэчна,

і тут немагчыма.

Ці то не прымае,

ці не адпускае,

А час, бы вада,

паміж пальцаў сьцякае.

 

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы, І там ты чужы.

 

Тры Янгалы (гурт “Троіца”)

Ой ішлі прайшлі

да тры Янгалы

Што вялі яны Душу

Душу грэшнаю

 

Ой і што жа ты Душа

міма Раю прайшла

А і чым жа ты Душа

Правінілася

 

Ці за скупасцю

ці за глупасцю

Ці Душу загубіў

ці вянец разрушыў

 

Пасярод Раю

стаіць Дрэва

стаіць Дрэва

купаросавая (й)

 

Як на том на Дрэве (й)

птічкі райскія (й)

галасочкі ў іх Серафімскія (й)

Галасочкі ў іх Серафімскія (й)

пяюць песні яны Херувімскія (й)

 

Ой у нашым у Раю

жыць весела

жыць весела…

Толькі некаму

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат