Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.01.2015
ГІСТОРЫЯ МОВЫ Трасянка
powerpoint70

Трасянка – моўная з’ява, якая ўзнікае пры змешванні рускай і беларускай моў, а дакладней у выніку кантамінацыі беларускай мовы рускай лексікай, а часам і сінтаксісам.

Трасянка з’явілася як сродак камунікацыі паміж беларускамоўным сельскім насельніцтвам і рускамоўнай адміністрацыяй або чыноўніцтвам. Паводле Г. Цыхуна, вялікую ролю ў пашырэнні трасянкі адыгралі сталінскія рэпрэсіі 20-30-х гадоў, скіраваныя супраць гэтак званых нацдэмаў, калі фактычна пад уздзеяннем пануючай тады атмасферы тэрору адбываўся масавы пераход на рускую мову беларускамоўнай часткі жыхароў гарадоў і мястэчак. Міграцыя беларусаў у гарады пашырыла гэтую з’яву і ў гарадах, але трасянка не стала асноўным сродкам камунікацыі, бо ўспрымалася як “некультурная мова”.

Паводле некаторых даследчыкаў, да трасянкі трэба залічваць таксама “просту мову”, на якой пісалі І. Вышанскі, З. Капысценскі, М. Сматрыцкі, П. Бярында, І. Ужэвіч і іншыя беларуска-ўкраінскія пісьменнікі сярэднявечча. У. Свяжынскі нават сцвярджае, што мова твораў Ф. Скарыны ўяўляе прыклад ранняй беларуска-царкоўнаславянскай трасянкі.

Этымалогія назвы

Для апісання з’явы раней выкарыстоўваліся тэрміны “моўная жвачка”, “моўны гібрыд”, “моўны сурагат”, “моўная хімера”, “мешаніна”, “ламаніна”, “тарабаршчына”. У 1920-я гады Вацлаў Ластоўскі ўжываў тэрмін “чаўня” (магчыма ад слова “чаўпсці” – казаць лухту, плявузгаць). Прыжылося менавіта слова “трасянка”.

Адно з тлумачэнняў этымалогіі слова: “Тэрмін трасянка пайшоў ад назвы корму для буйной рагатай жывёлы, гэта значыць каровы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дабаўляе салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку”.

Ацэнкі

“Гвалтоўнае паняволенне адных народаў другімі, масавыя міграцыі, нераўнапраўныя стасункі між рознымі этнасамі складаюць той гістарычны фон, на якім фармуюцца піджыны” – піша М. Дзячкоў у кнізе “Крэольскія мовы” (1987). Але як адзначае беларускі мовазнавец Г. Цыхун: “няма падставаў цалкам атаясамліваць трасянку з піджынамі ці нават крэольскімі мовамі, найперш таму, што тут ідзе гутарка аб узаемадзеянні блізкароднасных моваў, у той час як пры ўтварэнні апошніх узаемадзейнічалі звычайна далёкія ў генетычным і тыпалагічным плане мовы. Яе можна вызначыць хутчэй як крэалізаваную мову ці, дакладней, крэалізаваны варыянт беларускай мовы”. Большасць даследчыкаў лічаць яе аснову беларускай. (паводле Вікіпедыі)

Вядомыя людзі – пра трасянку

Лявон Вольскі: Дзе-небудзь у краме, напрыклад, за горадам, людзей можна паставіць у абсалютна аслупянелае становішча. Напрыклад, выгляд у цябе канкрэтнага рок-выканаўцы. Ты заходзіш у краму, і прадавачка кагосьці пачынае лаяць: “Саўсем ужо абнаглелі, што эта такое, я не панімаю, у міня скора перарыў, а яны ўсё лезуць і лезуць”. А ты падаграеш, гаворыш: “Дзяйсьцьвіцельна, так і ёсьць. Эці пакупацелі чорт знает што ўжэ”. І прадавачка проста не ведае, як рэагаваць.

Сяргей Міхалок: Я проста не ведаю беларускай мовы ў такой ступені, каб іранізаваць. Гэта мой фальклор, мова вуліц. Я ведаю падшэўку жыцця. Я п’янчыўся, бываў на піўніках, панкаваўся, ездзіў па мястэчках. На трасянцы нават крымінальнікі гавораць. На трасянцы гавораць мае сябры – Хацон, паэты, мастакі, тэатралы. Трасянка мне далася лягчэй, чым беларуская.

Міхал Анемпадыстаў: Мы спачатку проста прыдурваліся, гралі такія ролі – гаварылі на трасянцы, а пазней з цягам часу загаварылі па-беларуску. А трасянка зняла псіхалагічныя бар’еры.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат