Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.04.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тарашкевіца vs наркамаўка

Асноўныя адрозненні

 

1. СПАМПУЙ ФАЙЛ WORD І ЧЫТАЙ НА НОЧ!

2. СПАМПАВАЦЬ ТОЛЬКІ РАЗДАТКУ

3. СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

 

Т а р а ш к е в і ц а

Н а р к а м а ў к а

Фанетыка, правапіс, вымаўленне

Асімілятыўная мяккасць

Адбываецца пасля Jзьезд, разьём (выкл. губныя і выбуховыя: аб’ява, ад’ездПерадаецца на пісьме сьнег, насеньне Не адбываецца пасля Jз’езд, раз’ём Не перадаецца на пісьме снег, насенне
                                                       Яканне
Часціца не і прыназоўнік без перад націскам мяняюцца на ня і бяз:ня веру, бяз нас Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца нязменна: не веру, без нас

Прыстаўныя гукі

Прыстаўныя в і г ужываюцца больш шырока, асабліва ў запазычаннях:Ворша, гістэрыка Прыстаўныя в і г звычайна не ўжываюцца ў запазычаннях і геаграфічных назвах: Орша, істэрыка Выкл: унія і вунія

Ў - У

Існуе вялікая літара Ўда Ўльляны, ва Ўругваі  Не існуе вялікай літары, толькі ўда Ульяны, ва Уругваі

Асіміляцыя зычных

1. У зваротных формах дзеяслова перадаецца на пісьме:мыесься, зьбіраесься 2. Спалучэнне дз:суседзкі, ірландзкі 1. У зваротных формах дзеяслова не перадаецца на пісьме:мыешся, збіраешся2. Спалучэнне дс:суседскі, ірландскі

Канцавыя фарманты назоўнікаў

Вымаўляецца і пішацца:Слуцак, Полацак, метар, літар Вымаўляецца і пішацца:Слуцк, Полацк, метр, літр

Адаптацыя запазычанняў

1. Гук л перадаецца мякка (як у польскай мове): лёгіка, цыкль 1. Гук л перадаецца цвёрда(як у рускай мове): логіка, цыкл Выкл: лямпа, лямант
2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна цвёрдыя: сыгнал, газэта 2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна мяккія: сігнал, газета
3. Спалучэнні іё, ыю, іютрыё, радыюс 3. Спалучэнні іа, ыу, іутрыа, радыус Выкл: радыё
4. Грэчаская літара β перадаецца як б: барбар, Базыль 4. Грэчаская літара β перадаецца як в: варвар, Васіль
5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як т, хв, п, фміт, хворма, пасоля, фальш 5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як ф: міф, форма, фасоля, фальш
6. на пачатку слова перад галоснай звычайна не ўзнікае j ці іЭўропа, ерогліф 6. на пачатку слова перад галоснай звычайна ўзнікае j ці іЕўропа, іерогліф

Граматыка

1.Несупадзенне ў родзе (жаночы род): тэза, філія 2. Несупадзенне ў родзе (мужчынскі род): тэзіс, філіял
2. У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду дамінуе народны канчатак –укамітэту, Менску У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду над канчаткам – у пераважае канчатак –акамітэта, Мінска
3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –е: па тэлефоне 3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –у: па тэлефону
4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аўмоваў, магчымасьцяў 4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аў ужываецца абмежавана: моў, магчымасцей
5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ом/-ём: братом, палём 5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ам/-ям: братам, палям
6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ох/-ёх:у братох, на палёх 6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ах/-ях:у братах, на палях
7. Пашыраны займеннікі ягоны, ейны, іхні 7. Пашыраны займеннікі яго, яе, іх (формы ягоны, ейны, іхні дапушчальныя ў гутарковай мове)
8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –эце/-еце: бярэце, кладзеце Пашыраны сінтэтычныя формы загаднага ладу ў 1 асобе: будзьма, чытайма 8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –ыце/-іце: бярыце, кладзіце Сінтэтычныя формы загаднага ладу ўжываюцца абмежавана, замест іх – формы цяперашняга і будучага часу, а таксама складаныя формы: будзем, чытаем, давай будзем, давай чытаць
9. Выкарыстоўваюцца толькі дзеепрыметнікі з суфіксамі –н- і –т-: вітаны, існы, наеты 9. Дапушчальна ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфікамі –ем-, -уч-/-юч-, -еўш-/-эўш- і інш.: вітаемы, існуючы, наеўшыйся

Словаўтварэнне

1. Пашыраны суфікс –нік- у назоўніках: закупнік, перавознік 2. Пашыраны суфіксы –чык-/-шчык- у назоўніках: закупшчык, перавозчык
2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка су- ў назоўніках: суўдзельнік, суўладальнік 2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка са- ў назоўніках: саўдзельнік, саўладальнік
3. Адсутнасць фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах:маскаваць, маршаваць Выкл: буксіраваць, камандзіраваць 3. Шырокае ўжыванне фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах: маскіраваць, маршыраваць

Сінтаксіс

1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні: па вайне, камітэт у справах, з прычыны, на загад і інш. 1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні:  пасля вайны, камітэт па справах, па прычыне, па загаду  і інш.
2. Ужываецца канструкцыя вучыцца + родны скл.: вучыцца спеваў, вучыцца музыкі 2. Ужываецца канструкцыя вучыцца + давальны скл.: вучыцца спевам, вучыцца музыцы
3. Поўныя формы дзеепрыметнікаў: было зробленае, былі звязаныя 3. Кароткія формы дзеепрыметнікаў: было зроблена, былі звязаны
4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у назоўным скл.: ён быў добры сябра 4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у творным скл.: ён быў добрым сябрам

Лексіка

1.Пераважаюць уласнабеларускія словы, неалагізмы і паланізмы або словы, што патрапілі ў мову праз польскую:   адсотак, хаўрус/зьвяз, позва/пазоў, фатэль, намёт і інш. 1.Пераважае агульная з рускай лексіка, русізмы або словы, што патрапілі ў мову праз рускую: працэнт, саюз, павестка, крэсла, палатка і інш.
2. Народны імяннік: Юрась, Юрок, Юрка, Юра 2. Праваслаўны кананічны імяннік: Юрый
               

Заданне:

Запішыце тарашкевіцай і наркамаўкай

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

 

Смелость – сьмеласьць – смеласць < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Не будет  — ня будзе – не будзе

Центр – цэнтар – цэнтр

В Украине – ва Ўкраіне – на (ва) Украіне

Городской – гарадзкі – гарадскі

Смеешься – сьмяесься – смяешся

Колонна – калёна – калона

Символ – сымбаль/сымболь – сімвал

Темперамент – тэмпэрамэнт – тэмперамент

Радиус – радыюс – радыус

Адажио – адажыё – адажыа

Пафос – патас – пафас

Эфир – этэр – эфір

Византия – Бізантыя – Візантыя

Вавилонская башня – Бабілёнская вежа – Вавілонская вежа

Федор – Хведар/Федар/Тодар – Фёдар

Іудей – юдэй – іудзей

Орган – ворган – орган

Испания – Гішпанія – Іспанія

Съесть – зьесьці – з’есці

Разъяренный – разьюшаны – раз’юшаны

Илья – Ільля – Ілья

Класс – кляса – клас

Тезис – тэза – тэзіс

Около города – каля гораду – каля горада

Белорусского народа – беларускага народу – беларускага народа

Нет гор – няма гораў – няма гор

Лошадям  (д.скл. мн.л.) – канём – каням

В садах  — у садох – у садах

Ее – ейны – яе (ейны)

Скажите – скажэце – скажыце

Идите – ідзеце – ідзіце

Гонимый – гнаны – ганімы

Руководящий – кіроўны – кіруючы

Кризис – крыза – крызіс

Форсировать – фарсаваць – фарсіраваць

Премировать – прэміяваць – прэміраваць

Преподаватель – выкладнік – выкладчык

Отчет по вопросу – справаздача ў пытаньні – справаздача па пытанню

В пять часов – а пятай гадзіне – у пяць гадзін

Осада – аблога – асада

Листовка – улётка – лістоўка

Исключение – вынятак – выключэнне

Деятельность – чыннасьць – дзейнасць

Это значит – то бок – гэта значыць

Тротуар – ходнік — тратуар

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат