Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.03.2015
ГІСТОРЫЯ МОВЫ Тарашкевіца і наркамаўка

Асноўныя адрозненні

Т а р а ш к е в і ц а

Н а р к а м а ў к а

Фанетыка, правапіс, вымаўленне

Асімілятыўная мяккасць

Адбываецца пасля Jзьезд, разьём (выкл. губныя і выбуховыя: аб’ява, ад’езд)
Перадаецца на пісьме сьнег, насеньне
Не адбываецца пасля Jз’езд, раз’ём
Не перадаецца на пісьме снег, насенне
Яканне
Часціца не і прыназоўнік без перад націскам мяняюцца на ня і бязня веру, бяз нас Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца нязменна: не веру, без нас

Прыстаўныя гукі

Прыстаўныя в і г ужываюцца больш шырока, асабліва ў запазычаннях: Ворша, гістэрыка Прыстаўныя в і г звычайна не ўжываюцца ў запазычаннях і геаграфічных назвах: Орша, істэрыка Выкл: унія і вунія

Ў — У

Існуе вялікая літара Ўда Ўльляныва Ўругваі Не існуе вялікай літары, толькі ўда Ульяны, ва Уругваі

Асіміляцыя зычных

1. У зваротных формах дзеяслова перадаецца на пісьме: мыесься, зьбіраесься
2. Спалучэнне дзсуседзкі, ірландзкі
1. У зваротных формах дзеяслова не перадаецца на пісьме:мыешся, збіраешся2. Спалучэнне дс:суседскі, ірландскі

Канцавыя фарманты назоўнікаў

Вымаўляецца і пішацца: Слуцак, Полацак, метар, літар Вымаўляецца і пішацца: Слуцк, Полацк, метр, літр

Адаптацыя запазычанняў

1. Гук л перадаецца мякка (як у польскай мове): лёгіка, цыкль 1. Гук л перадаецца цвёрда(як у рускай мове): логіка, цыкл
Выкл: лямпа, лямант
2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна цвёрдыя: сыгнал, газэта 2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна мяккія: сігнал, газета
3. Спалучэнні іё, ыю, іютрыё, радыюс 3. Спалучэнні іа, ыу, іутрыа, радыус
Выкл: радыё
4. Грэчаская літара β перадаецца як б: барбар, Базыль 4. Грэчаская літара β перадаецца як в: варвар, Васіль
5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як т, хв, п, фміт, хворма, пасоля, фальш 5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як ф: міф, форма, фасоля, фальш
6. на пачатку слова перад галоснай звычайна не ўзнікае j ці іЭўропа, ерогліф 6. на пачатку слова перад галоснай звычайна ўзнікае j ці іЕўропа, іерогліф

Граматыка

1. Несупадзенне ў родзе (жаночы род): тэза, філія 1. Несупадзенне ў родзе (мужчынскі род): тэзіс, філіял
2. У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду дамінуе народны канчатак –укамітэту, Менску 2. У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду над канчаткам – у пераважае канчатак –акамітэта, Мінска
3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –е: па тэлефоне 3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –у: па тэлефону
4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аўмоваў, магчымасьцяў 4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аў ужываецца абмежавана: моў, магчымасцей
5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ом/-ём: братом, палём 5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ам/-ям: братам, палям
6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ох/-ёх: у братох, на палёх 6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ах/-ях: у братах, на палях
7. Пашыраны займеннікі ягоны, ейны, іхні 7. Пашыраны займеннікі яго, яе, іх (формы ягоны, ейны, іхні дапушчальныя ў гутарковай мове)
8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –эце/-ецебярэце, кладзеце
Пашыраны сінтэтычныя формы загаднага ладу ў 1 асобе: будзьма, чытайма
8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –ыце/-іцебярыце, кладзіце
Сінтэтычныя формы загаднага ладу ўжываюцца абмежавана, замест іх – формы цяперашняга і будучага часу, а таксама складаныя формы: будзем, чытаем, давай будзем, давай чытаць
9. Выкарыстоўваюцца толькі дзеепрыметнікі з суфіксамі –н- і –т-: вітаны, існы, наеты 9. Дапушчальна ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфікамі –ем-, -уч-/-юч-, -еўш-/-эўш- і інш.: вітаемы, існуючы, наеўшыйся

Словаўтварэнне

1. Пашыраны суфікс –нік- у назоўніках: закупнік, перавознік 2. Пашыраны суфіксы –чык-/-шчык- у назоўніках: закупшчык, перавозчык
2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка су- ў назоўніках: суўдзельнік, суўладальнік 2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка са- ў назоўніках: саўдзельнік, саўладальнік
3. Адсутнасць фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах: маскаваць, маршаваць Выкл: буксіраваць, камандзіраваць 3. Шырокае ўжыванне фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах: маскіраваць, маршыраваць

Сінтаксіс

1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні: па вайне, камітэт у справах, з прычыны, на загад і інш. 1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні: пасля вайны, камітэт па справах, па прычыне, па загаду  і інш.
2. Ужываецца канструкцыя вучыцца + родны скл.: вучыцца спеваў, вучыцца музыкі 2. Ужываецца канструкцыя вучыцца + давальны скл.: вучыцца спевам, вучыцца музыцы
3. Поўныя формы дзеепрыметнікаў: было зробленае, былі звязаныя 3. Кароткія формы дзеепрыметнікаў: было зроблена, былі звязаны
4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у назоўным скл.: ён быў добры сябра 4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у творным скл.: ён быў добрым сябрам

Лексіка

1. Пераважаюць уласнабеларускія словы, неалагізмы і паланізмы або словы, што патрапілі ў мову праз польскую: адсотак, хаўрус/зьвяз, позва/пазоў, фатэль, намёт і інш. 1. Пераважае агульная з рускай лексіка, русізмы або словы, што патрапілі ў мову праз рускую: працэнт, саюз, павестка, крэсла, палатка і інш.
2. Народны імяннік: Юрась, Юрок, Юрка, Юра 2. Праваслаўны кананічны імяннік: Юрый
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат