Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.02.2014
ГІСТОРЫЯ МОВЫ Шлімазл, шэйгец, бахур, ламперт, гіцаль!

Габрэйскі (жыдоўскі) кампанент беларускай лаянкі

zhydy

Вокладка кнігі Змітрака Бядулі “Жыды на Беларусі” (1918 год). Цалкам кнігу можна пачытаць ТУТ

Першыя звесткі пра габрэяў на тэрыторыі ВКЛ з’явіліся ўжо ў XIV стагоддзі. З тых часоў беларусы і габрэі, таксама як і іх мовы і культуры, знаходзіліся ў шчыльным узаемадзеянні (вядома, што на мяжы XIX-XX стагоддзяў колькасць габрэйскага насельніцтва ў некаторых беларускіх гарадах дасягала 50-60 адсоткаў).

На нашай тэрыторыі габрэі пераважна карысталіся мовай ідыш, якая паўстала на базе сярэдненямецкіх дыялектаў з шырокім выкарыстаннем пазычак са старажытнагабрэйскай і арамейскай моваў. За перыяд існавання на беларускай тэрыторыі габрэі ўзбагацілі мову ідыш вялікай колькасцю ўласна беларускіх словаў. Але адбываўся таксама і адваротны працэс, калі ў беларускія гаворкі трапляла шмат ідышызмаў, пераважная колькасць якіх выкарыстоўвалася носьбітамі беларускай мовы як зніжаныя, лаянкавыя, часта з прычыны іх незразумеласці і экзатычнага гучання.

Так, сінонімамі да словаў небарака, дурында выступаюць наступныя ідышызмы:  шлімазул (шлімазл), шлёма, мішугін, ламедуда, кепала (‘дурная галава’). Малых свавольнікаў беларусы маглі называць габрэйскімі словамі шэйгец, бахур, ламперт,       гіцаль, а дзеўку-падлетка, што хацела выглядаць дарослай –    сікша.

Дрэннымі, абразлівымі назвамі для жанчыны былі лахудра, лярва. Пра махляра маглі сказаць герц, герцык, а пра блазана – лабушнік.

З ідыш у беларускую мову патрапілі і набылі зніжанае значэнне таксама наступныя словы: кагал, хеўра (дарэчы, слова з тым самым коранем — хаўрус — таксама пазычаннае з мовы ідыш), хаіць/хаяць (‘ганіць’), пейсы (нечасаныя брудныя валасы), афэрдала/фэрдала (худы, замораны конь) і інш. Цікава, што турэмныя жарганізмы фраер, шмон (‘ператрус’) і ксіва (‘пашпарт, дакумент’), паводле меркаванняў даследчыкаў, таксама паходзяць з мовы ідыш.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат