Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адзенне

10.01.2014
ГІСТОРЫЯ МОВЫ Беларуская сярод іншых славянскіх

Беларуская належыць да самай вялікай моўнай сям’і – інда-еўрапейскай.  На мовах гэтай сям’і зараз размаўляе амаль палова насельніцтва Зямлі.

У межах інда-еўрапейскай сям’і вылучаюць больш вузкія групы моваў (раманская, германская, балцкая, кельцкая, іранская, індыйская і г.д). Беларуская ўваходзіць у адну з іх – славянскую. Славянская ў сваю чаргу падзяляецца на тры падгрупы: заходне-славянскую (польская, чэшская, славацкая, кашубская і 2 лужыцкія мовы). Да паўднёва-славянскай падгрупы адносяцца балгарская, сербская, харвацкая, македонская, славенская і мёртвая стараславянская мова. Стараславянская – мова старажытных славянскіх перакладаў грэцкіх богаслужэбных кніг, зробленых у сярэдзіне ІХ ст. братамі Канстанцінам (манаскае імя – Кірыл) і Мяфодзіем. Да ўсходне-славянскай падгрупы адносяцца беларуская, украінская і руская.

 

Асаблівасці беларускай мовы

  1. Поўнае аканне (о,эа: вада, малако)
  2. Яканне ў першым складзе перад націскам (е,ёя: зямля, лясны)
  3. Дзеканне (дзядзька, дзверы)
  4. Цеканне (цётка, цвёрды)
  5. Асімілятыўная мяккасць (перад мяккімі зычнымі: снег, дзве)
  6. Фрыкатыўны г (выключэнні: ганак, гузік, гонта, мазгі)
  7. Наяўнасць ўу, л, в: ва ўніверсітэце, хадзіў, траўка)
  8. Наяўнасць падаўжэння (дз, ж, ш, ц, л, н, ч, с: вяселле, насенне)
  9. Наяўнасць прыстаўных зычных і галосных (в, г, і, а: возера, ільгота)
  10. Зацвярдзелыя зычныя (р, ж, ш, ч, дж, ц)
  11. Дамінуючы прынцып правапісу – фанетычны
  12. Марфалагічныя асаблівасці (адрозненне з назоўнікамі рускай мовы ў родзе і ліку: гусь, грудзі)
  13. Вялікі пласт уласнабеларускай лексікі (бульба, крыга, асілак, дойлід)
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат