Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Лацінка

09.01.2014
ГІСТОРЫЯ МОВЫ Беларуская лацінка

Беларуская лацінка базуецца пераважна на польска-чэшскай пісьмовай традыцыі (напрыклад, перадача шыпячых і мяккіх зычных).

Першыя асобныя словы і сказы па-беларуску, запісаныя лацінкай,  з’яўляюцца ўжо ў 16 стагоддзі.

У 17 стагоддзі адбываецца паступовае пашырэнне лацінскага пісьма ў беларускім справаводстве, а таксама ў свецкім і рэлігійным пісьменстве. Летапісны звод “Хроніка Быхаўца быў цалкам напісаны лацінкай.

Найбольш актыўна беларуская лацінка выкарыстоўвалася беларуска-польскімі паэтамі і пісьменнікамі 19 ст., сярод якіх былі Ян ЧачотПаўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-МарцінкевічФранцішак БагушэвічАдам Гурыновіч і інш. Сваю газету “Мужыцкая праўда” (у арыгінале – “Mużyckaja prauda”) Кастусь Каліноўскі таксама выдаваў лацінкай.

Нягледзячы на тое, што напрыканцы 19 ст. лацінка пачала паступова выцясняцца кірыліцай, у пачатку 20 ст. лацінкай былі надрукаваныя, напрыклад, зборнікі вершаў Цёткі (“Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду”) і Янкі Купалы (“Гусляр”), газеты “Наша доля і “Наша ніва (у перыяд з 1906 па 1912 гады выходзіла і кірыліцай, і лацінкай).

Пасля падзелу Беларусі (1921) пераважна з палітычных прычын у беларускамоўны друк Заходняй Беларусі быў нанова ўведзены лацінскі алфавіт у змененай форме. Браніслаў Тарашкевіч упершыню падаў вы́клад беларускага лацінскага алфавіту ў 5-ым выданні сваёй граматыкі (Вільня1929).

Падчас Другой сусветнай вайны лацінка ў беларускай мове выкарыстоўвалася на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. Па заканчэнні вайны лацінскім алфавітам працягвала карыстацца беларуская дыяспара Еўропы і Амерыкі.

Сёння беларускую лацінку найперш за ўсё можна сустрэць у сеціве. Існуе нават так званы лацінізатар (http://www.zedlik.com/pragramy/kir2lac-online/),  пры дапамозе якога беларускі кірылічны тэкст можна трансфармаваць у тэкст, запісаны лацінкай.

Такім чынам, беларуская лацінка на працягу сваёй больш чым 400-гадовай гісторыі мела некалькі варыянтаў. Для прыкладу,  характэрны для беларускай мовы фрыкатыўны г перадаваўся як пры дапамозе h, так і пры дапамозе g; выбухны г запісваўся і як h, і як hg; в – як w і як v, а цвёрды л – як ł ці проста як l, але ў апошнім выпадку для перадачы мяккасці трэба было ставіць над l крэску.

У 2009 годзе быў прыняты новы, афіцыйны варыянт лацінкі, прапанаваны Акадэміяй Навук РБ і зацверджаны ААН, які падаецца ніжэй. Яго можна сёння ўбачыць, напрыклад, на схемах беларускага метрапалітэна. Мэта – прапанаваць беларускую сістэму транслітарацыі. У гэтым варыянце, для прыкладу, упершыню быў уведзены апостраф, які ставіцца там, дзе ён стаіць у акадэмічным кірылічным правапісе. Прычым літара j пасля апострафа захавалася, таму функцыя апострафа падаецца не зусім зразумелай.

Увага! Аўмаматычны трансфарматар з кірыліцы на лацінку знаходзіцца ТУТ

Кірылічны сімвал Сімвал на лацініцы Кірылічны сімвал Сімвал на лацініцы
А A Р  R
Б B С  S
В V Т  T
Г H У  U
Д D Ў  Ŭ
Е Ie / Je Ф  F
Ё Jo Х  Ch
Ж Ž Ц  C
З Z Ч  Č
І I Ш  Š
Й J Ы  Y
К K Э  E
Л L Ю Iu / Ju
М M Я  Ia / Ja
Н N  ‘
О O Ь  гл. правілы
П P
 

Правілы ўжывання

1. Мяккасць зычных перад іншымі зычнымі або на канцы слова перадаецца пры дапамозе крэскі над літарай, напр.: loś, ćvik, šyÍda.
2. Літары е, ё, ю, я
- пасля зычных перадаюцца спалучэннем галосных е, о, u, а з і, напр.: lios, nie, ziamlia;
- у пачатку слова, пасля галосных і апострафа — спалучэннем галосных е, o, u, a з j, напр.: jon, maja, z’java.
3. Дыграфы дз і дж перадаюцца пры дапамозе спалучэнняў дзвюх літар dz і , а падоўжаны дз – пры дапамозе спалучэння трох літар ddz, напр.: dzie,chadžu, stahoddzie.

Заданне

УВАГА! Калі вылучыце курсорам вольнае месца справа ад верша — то пабачыце там слушны варыянт адказу!

Запісаць верш “Слуцкія ткачыхі” Максіма Багдановіча беларускай лацінкай паводле пададзеных вышэй правілаў:

Ад родных ніў, ад роднай хаты    Ad rodnych niŭ, ad rodnaj chaty
У панскі двор дзеля красы              U panski dvor dzielia krasy
Яны, бяздольныя, узяты                  Jany, biazdoÍnyja, uziaty
Ткаць залатыя паясы.                        Tkać zalatyja pajasy.
І цягам доўгія часіны,                        I ciaham doŭhija časiny,
Дзявочыя забыўшы сны,                   Dziavočyja zabyŭšy sny,
Свае шырокія тканіны                        Svaje šyrokija tkaniny
На лад персідскі ткуць яны.           Na lad piersidski tkuć jany.
А за сцяной смяецца поле,               A za scianoj smiajecca polie,
Зіяе неба з-за акна,                                Zijaje nieba z-za akna, -
І думкі мкнуцца мімаволі                 I dumki mknucca mimavoli
Туды, дзе расцвіла вясна;                  Tudy, dzie rascvila viasna;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Dzie blišča zbožža ŭ jasnaj dali,
Сінеюць міла васількі,                         Siniejuć mila vasiÍki,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі Chalodnym srebram zziajuć chvali
Між гор ліючайся ракі;                     Miž hor lijučajsia raki;
Цямнее край зубчаты бора…         Ciamnieje kraj zubčaty bora…
І тчэ, забыўшыся, рука,                    I tče, zabyŭšysia, ruka,
Заміж персідскага ўзора,                 Zamiž piersidskaha ŭzora,
Цвяток радзімы васілька.                Cviatok radzimy vasiÍka.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат