Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Медыцына

04.02.2014
ФОТА Мова нанова №4 03.02.2014 (114 фота)

Заняткі сабралі каля 270 чалавек. Напачатку падсумавалі ўласныя дасягенні: больш за 2580 упадабанняў суполкі ў сацыяльных сетках (фэйсбук+кантакт), 5380 унікальных наведнікаў сайта, 44400 праглядаў — за тры тыдні.
mn004_25

Слухач курсаў Дзяніс запрэзентаваў нам калонкі, 2 мікрафоны і стойкі. Разам з радыёмікрафонамі, якія падарыў курсам раней Pavel Podkorytov — гук нарэшце стаў якасны! Іншая тэхнічная навінка: цяпер у нас не адзін экран, а два — і карцінку таксама стала відаць усім! Ну і мы засвоілі PowerPoint )))
У граматычнай частцы разбіраліся з прыналежнымі прыметнікамі. Татаў — а не тацін, Вользін (Вольжын) — а не Вольгін, Анатолеў — а не Анатолін, Жэнеў (пра хлопчыка) і Жэнін (пра дзяўчынку).
Вывучалі слоўнік па тэме “Медыцына”. А таксама прымаўкі на гэтую тэму і допісы пра лекараў ды хваробы з “Нашай Нівы” за 1910 год.
Пасля з’явіліся тры самыя сапраўдныя беларускамоўныя лекары. Дзіцячыя рэаніматолагі Андрэй Вітушка і Зміцер Салошкін, а таксама прафесар медычнага ўніверсітэта Аляксандр Арцішэўскі. Адбылася цікавая гутарка са студэнтамі, за найлепшыя пытанні слухачы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі” і тэлеканала “Белсат”.
А музычную аздобу вечара забяспечыў Ігар Палынскі, лідар полацкага гурта Sumarok.
Чакаем усіх праз тыдзень, 10 лютага а 19.00 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а)!
Тэма наступных заняткаў — “Беларуская лаянка”. Сюрпрыз да Дня Святога Валянціна — падборка эратычнага фальклору. Музычны госць — вядомы беларускамоўны рэпер Sp Kava. Не пераключайцеся!

Фота Настассі Роўды:

Фота Змітра Алейніка

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат