Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Войска

10.09.2014
ФОТА Мова Нанова №23 — Войска

Фота Зарыны Кандрацьевай, www.budzma.by

mn2-1 (38)

vojska-panarama

Новы навучальны год “Мова Нанова” пачала на ўздыме — больш за 350 чалавек прыйшлі на першыя заняткі! Агульнаю тэмаю стала, натуральна, 500-годдзе Бітвы пад Воршай. А лексічнаю тэмаю ўзялі “Войска”.
Адкрыў заняткі Уладзімір Арлоў, які распавёў гісторыю Бітвы пад Воршай, а таксама прэзентаваў кнігу “Сцягі Оршы” Анатоля Грыцкевіча, да якой Арлоў напісаў прадмову.
Гасцей прывітала сваячка Анатоля Грыцкевіча, спадарыня Аляксандра, прачытаўшы некалькі вершаў. Госць з Лондана Вальдэмар Калінін, перакладнік Бібліі на цыганскую мову, прывітаў студэнтаў і выказаў шчырае захапленне іх імкненнем да беларушчыны.
У раздзеле “Практыка мовы” разабралі тэму моўных асацыяцыяў. Прыклады да слоўніка “Войска” называлі самі студэнты.
Потым усіх чакала неспадзяванка — сапраўдны рыцарскі бой ад клуба “Гівойт”!
А напрыканцы — падарунак да свята: канцэрт гурта “Стары Ольса”!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат