03.02.2015
ФОТА Кавярня
Фота Зарыны Кандрацьевай Budzma.by
Госць заняткаў — беларускамоўны барыста Сяргей Сачыўка — распавёў шмат цікавінак пра каву і гарбату, а таксама байкі са свайго 20-гадовага прафесійнага досведу.
Граматычная тэма — безэквівалентная лексіка. Ведаеце словы, аналагаў якім няма ў рускай мове?..
Музычны госць — J:МОРС! 25 слухачоў Мовы Нанова даслалі свае пераклады песень гурта на беларускую мову. Вынік — усе ўдзельнікі атрымалі рарытэтныя дыскі, а Уладзімір Пугач упершыню па-беларуску выканаў “Асфальт”:http://www.movananova.by/?p=8756