Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Марафоны

23.02.2016
Дыктоўка, прысвечаная Дню роднай мовы

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Валянцін Акудовіч 

Слова

Слова – што тут казаць – Бог. Цуд маўлення – найвялікшы на гэтым свеце. У параўнанні з ім – нішто нават само стварэнне свету. Нявымаўлены і праз маўленне нявыяўлены свет – нешта настолькі жахлівае, што не мае роўнажахлівага слова.

Узнікаюць і гінуць галактыкі, запальваюцца і згасаюць сонцы, плывуць над снягамі аблокі, туляцца ў пушчах звяры, а ў водах рыбы. Але без слова ўсяго гэтага дзіва ніхто не бачыць, не трымае ў памяці, не беражэ да наступнага дня. І хаця свішча вецер, трушчацца камяні, рыкае звер, аднак глухая цішыня няўцямнасці пануе ўсюдна: усё ёсць – і нічога няма. Жудаснае відовішча. Як быццам чалавек яшчэ не нарадзіўся, а ўжо памёр.

Пакуль свет не быў названы светам – яго як не было. Усё, што ёсць – ёсць толькі таму, што мае сваё слова.

Адам, надаўшы істотам ды існасцям імёны, вызваліў іх з вязніцы небыцця. І тады ўсё, што было, сталася словам, а што не сталася словам, таго не знайсці.

Натуральна, слова – Бог. Спачатку было слова.

Напрыканцы слова зноў не будзе.

Апакаліпсіс – гэта не енк, лямант, мальба. Апакаліпсіс – гэта той дзень, калі нам усім разам адыме мову. “Гэта канец свету,” – паспее сказаць чалавек, але ўжо не пачуе ніводнага слова.

 

*Варыянтныя знакі пунктуацыі можна праверыць у PowerPoint прэзентацыі.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат