Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вясна

01.04.2015
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ! Мова Нанова перакладае бестселер! (Частка 7)

Народны пераклад знакамітай кнігі Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак “Час заўжды добры”.

Сябры! “Мова Нанова” працягвае акцыю — перакладаем разам бестселер!

Беларускія пісьменнікі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак выдалі супольна шмат кніг, але самай паспяховай аказалася кніга “Время всегда хорошее” — яе наклад перавысіў 70 тысяч асобнікаў.

Цяпер аўтары хочуць, каб твор пабачыў свет і па-беларуску. Спадар Андрэй сам выканаў пераклад, але вырашыў выставіць яго на “народнае абмеркаванне”, бо прызнаецца, што ведае беларускую мову недасканала.

Штотыдзень мы будзем вывешваць па адной частцы — і просім вас узяць самы гарачы ўдзел у абмеркаванні. Для зручнасці абзацы пранумараваныя. Пакідайце каментары на ўзор: “У абзацы 16 слова “…” лепш замяніць на слова “…”

Для зручнасці мы зрабілі на галоўнай старонцы сайта банер у правым слупку — “Мова Нанова перакладае бестселер”. Туды будуць вывешвацца ўсе часткі перакладу.

Калі акцыя ўдасца і пераклад будзе даведзены да ладу, аўтары гатовыя перадаць бясплатна аўтарскія правы на выданне беларускай версіі бестселера.

А вось, што даслаў у якасці прадмовы да праекта сам Андрэй Жвалеўскі.

Жвалеўскі / Пастэрнак

Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак — пісьменнікі, якія нарадзіліся і жывуць у Беларусі, але пішуць на рускай. Большая частка іх кніг выдаецца ў Расіі, там жа і разыходзяцца наклады, там жывуць амаль што ўсе іх чытачы, там пісьменнік Жвалеўскі/Пастэрнак атрымоўвае літаратурныя прэміі. Гэта крыўдна, у першую чаргу, самім Андрэю і Яўгеніі. Спрабавалі друкавацца ў беларускіх выдавецтвах, але і на роднай зямлі кніжкі выходзяць толькі на рускай мове. Пакуль што існуе адзіны пераклад на беларускую — аповесць “Гімназія № 13” выйшла ў часопісе “Маладосць”.

Таму пісьменнікі вырашылі самі перакласці самую вядомую і “тытулаваную” сваю кнігу — “Время всегда хорошее”. Але гэта можа адбыцца толькі пры падтрымцы ўсіх, хто добра валодае мовай.

Коратка пра аўтараў: разам пішуць з 2004 года, за гэты час выйшла 14 кніг агульным накладам каля 700 000. Самыя паспяховыя кніжкі напісаныя для падлеткаў. Лаўрэаты і фіналісты прэмій “Заветная мечта”, «Книгуру», «Алые паруса», «Алиса», імя В. Крапівіна, імя С. Міхалкова і г.д.

zhva2

О проекте / Аб праекце

Паважаныя сябры!

Я беларус, але, як і большасць сучасных беларусаў, дрэнна валодаю роднай моваю. Непрыемна.

А еще я писатель, так что для меня плохое владение инструментом — профессиональный позор.

Таму я вырашыў правесці эксперымент: перакласці на беларускую ўласную кнігу “Время всегда хорошее”. Яна напісаная ў сааўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак, але Жэня пакуль на такую рызыку, як аўтыразаваны пераклад, не адважваецца.

Но сам я не справлюсь. Не хватает чувства языка. Не хватает языковой практики. Поможете мне?

Работаць прапаную так: я перакладаю пэўны кавалак тэксту і выкладаю на сайце. Вы чытаеце, робіце заўвагі, адказваеце на пытанні. На сайце ж мы усё абмяркоўваем, і я прымаю канчатковае рашэнне.

Буду благодарен за любые, самые жесткие комментарии, но еще раз повторяю: окончательное решение остается только за мной. Без обид. Дело в том, что текст придется редактировать, он слегка морально устарел.

Напрыклад, калі мы пісалі кніжку ў 2008 годзе, уводзілі таямнічыя прылады пад назваю “комики”. Але сёння ўжо відавочна, что ніякіх “комиков” няма, а ёсць смартфоны ды планшэты. Асобныя моманты проста трэба ўдакладніць, “прычасаць” па літаратурных прычынах.

Проект предполагается полностью бесплатный. И переводчик, и его добровольные помощники денег не получат. Зато белорусские подростки получат еще одну книгу из их жизни, а не из жизни партизан и «мужыкоў-беларусаў».

Калі ж нехта пажадае выдаць гэты пераклад на паперы — калі ласка, але з афіцыйнай згоды аўтараў кнігі. Але і ў гэтым выпадку за пераклад плаціць не прыйдзецца.

Надеюсь на помощь и беспощадную критику.

Ваш

Андрэй Жвалеўскі

 

Синичка, 11 апреля 2018 года (Часть 7)

Сінічка, 11 красавіка 2018 года (Частка 7)

 

1. Вечером я трепалась в чате, ждала маму, чтобы сделать домашнее задание. Мама влетела как метеор, скинула туфли так, что они улетели в комнату, и с размаху плюхнулась на диван: 1. Увечар я плявузгала ў чаце, чакала маму, каб зрабіць хатняе заданне. Мама ўляцела як метэор, скінула туфлі так, што яны паляцелі ў пакой, і з размаху плюхнулася на канапу:
2. – Ох, ну и повезло сегодня, даже не верится! Представляешь, с самой площади без пробок доехала! Один раз только на повороте постояла минут пятнадцать, но это ж не считается! Олька, поставь чайник. 2. – Ох, і пашанцавала мне сёння, нават не верыцца! Уяві, з самой плошчы без пробак даехала! Адзін раз толькі на павароце пастаяла хвілін пятнаццаць, але гэта ж не лічыцца! Волька, пастаў імбрычак.
3. Пока чайник закипал, я выслушала целую историю. 3. Пакуль чайнік закіпаў, я выслухала цэлую гісторыю.
4. – Сегодня приезжали французы, я целый день с ними носилась по всему институту. Прикольный у них английский, сначала многое было непонятно, а потом приспособились. Им так понравились наши разработки! Если мы с ними договоримся, то у нас весь отдел работой на пару лет обеспечен. Только пахать придется как бобикам. Зато зовут летом к себе на пару недель, если все выгорит, обязательно возьму тебя с собой. Поедем? Оль? Что-то ты хмурая такая? 4. – Сёння прыязжалі французы, я ўвесь дзень з імі гойсала па ўсяму інстытуту. Прыкольны ў іх ангельскі, спачатку шмат чаго было незразумела, а потым прыстасавалася. Ім так спадабаліся нашы распрацоўкі! Калі мы з імі дамовімся, дык у нас увесь аддзел на пару гадоў працаю забяспечаны! Толькі працаваць прыйдзецца, як коням. Затое завуць летам да сябе на пару тыдняў, калі ўсё абломіцца, абавязкова вазьму цябе з сабой. Паедзем? Воль? Штосьці ты хмурная такая?
5. И я рассказала маме про экзамены. 5. І я расказала маме пра экзамены.
6. А потом честно пыталась пересказать параграф. Мама устроила мне разнос, плавно переходящий в мою истерику. 6. А потым сумленна паспрабавала перасказаць параграф. Мама ўтварыла мне наганяй, які паступова перайшоў у маю істэрыку.
7. – В чем проблема, я не понимаю? – кричала мама. – Читаешь текст, выделяешь главное. Потом пересказываешь простыми словами. Давай вместе. 7. – У чым праблема, я не разумею? – крычала мама. – Чытаеш тэкс, выдзеляеш галоўнае. Потым перасказываеш простымі словамі. Давай разам.
8. Мы взяли текст учебника, подчеркнули главное. Я прочитала. Раз, два… Начинаю говорить, все мысли из головы сразу выветриваются, остается только ужас от осознания того, что я говорю, а на меня смотрят. И, главное, исправить ничего нельзя. Как сказала, так и сказала. Я начинаю тщательно думать над каждым словом, в итоге бекаю, мекаю, мама злится. После очередной неудачной попытки я пошла разговаривать в форум. Там все просто: пост накатался сразу и большой. Без запинок и ошибок. Вот если б нам на экзамене дали сначала написать, а потом уже читать по написанному… 8. Мы ўзялі тэкс падручніка, падкрэслілі галоўнае. Я прачытала. Раз, два… Пачынаю гаварыць, усе думкі з галавы адразу выветрываюцца, застаецца толькі жах ад разумення таго, што я размаўляю, а на мяне глядзяць. І, галоўнае, выправіць нічога нельга. Як сказала, так і сказала. Я пачынаю дасканала думаць над кожным словам, у выніку бэкаю, мэкаю, мама злуецца. Пасля чарговай неўдалай спробы я пайшла разгаварываць у форум. Там усё проста: пост накатаўся адразу і вялікі. Без запінак і памылак. Вось калі б нам на экзамене далі спачатку напісаць, а потым ужо чытаць на напісанаму…

 

 

 

 

 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат