Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Бізнес

22.01.2015
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ! Мова Нанова перакладае бестселер! (Частка 1)

Народны пераклад знакамітай кнігі  Андрэя Жвалеўскага і  Яўгеніі Пастэрнак “Час заўжды добры”.

Сябры! “Мова Нанова” абвяшчае новую акцыю — перакладаем разам бестселер!

Беларускія пісьменнікі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак выдалі супольна шмат кніг, але самай паспяховай аказалася кніга “Время всегда хорошее” — яе наклад перавысіў 70 тысяч асобнікаў.

Цяпер аўтары хочуць, каб твор пабачыў свет і па-беларуску. Спадар Андрэй сам выканаў пераклад, але вырашыў выставіць яго на “народнае абмеркаванне”, бо прызнаецца, што ведае беларускую мову недасканала.

Штотыдзень мы будзем вывешваць па адной частцы — і просім вас узяць самы гарачы ўдзел у абмеркаванні. Для зручнасці абзацы пранумараваныя. Пакідайце каментары на ўзор: “У абзацы 16 слова “…” лепш замяніць на слова “…”

Для зручнасці мы зрабілі на галоўнай старонцы сайта банер у правым слупку — “Мова Нанова перакладае бестселер”. Туды будуць вывешвацца ўсе часткі перакладу.

Калі акцыя ўдасца і пераклад будзе даведзены да ладу, аўтары гатовыя перадаць бясплатна аўтарскія правы на выданне беларускай версіі бестселера.

А вось, што даслаў у якасці прадмовы да праекта сам Андрэй Жвалеўскі.

Жвалеўскі / Пастэрнак

Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак — пісьменнікі, якія нарадзіліся і жывуць у Беларусі, але пішуць на рускай. Большая частка іх кніг выдаецца ў Расіі, там жа і разыходзяцца наклады, там жывуць амаль што ўсе іх чытачы, там пісьменнік Жвалеўскі/Пастэрнак атрымоўвае літаратурныя прэміі. Гэта крыўдна, у першую чаргу, самім Андрэю і Яўгеніі. Спрабавалі друкавацца ў беларускіх выдавецтвах, але і на роднай зямлі кніжкі выходзяць толькі на рускай мове. Пакуль што існуе адзіны пераклад на беларускую — аповесць “Гімназія № 13” выйшла ў часопісе “Маладосць”.

Таму пісьменнікі вырашылі самі перакласці самую вядомую і “тытулаваную” сваю кнігу — “Время всегда хорошее”. Але гэта можа адбыцца толькі пры падтрымцы ўсіх, хто добра валодае мовай.

Коратка пра аўтараў: разам пішуць з 2004 года, за гэты час выйшла 14 кніг агульным накладам каля 700 000. Самыя паспяховыя кніжкі напісаныя для падлеткаў. Лаўрэаты і фіналісты прэмій “Заветная мечта”, «Книгуру», «Алые паруса», «Алиса», імя В. Крапівіна, імя С. Міхалкова і г.д.

zhva2

О проекте / Аб праекце

Паважаныя сябры!

Я беларус, але, як і большасць сучасных беларусаў, дрэнна валодаю роднай моваю. Непрыемна.

А еще я писатель, так что для меня плохое владение инструментом — профессиональный позор.

Таму я вырашыў правесці эксперымент: перакласці на беларускую ўласную кнігу “Время всегда хорошее”. Яна напісаная ў сааўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак, але Жэня пакуль на такую рызыку, як аўтыразаваны пераклад, не адважваецца.

Но сам я не справлюсь. Не хватает чувства языка. Не хватает языковой практики. Поможете мне?

Работаць прапаную так: я перакладаю пэўны кавалак тэксту і выкладаю на сайце. Вы чытаеце, робіце заўвагі, адказваеце на пытанні. На сайце ж мы усё абмяркоўваем, і я прымаю канчатковае рашэнне.

Буду благодарен за любые, самые жесткие комментарии, но еще раз повторяю: окончательное решение остается только за мной. Без обид. Дело в том, что текст придется редактировать, он слегка морально устарел.

Напрыклад, калі мы пісалі кніжку ў 2008 годзе, уводзілі таямнічыя прылады пад назваю “комики”. Але сёння ўжо відавочна, что ніякіх “комиков” няма, а ёсць смартфоны ды планшэты. Асобныя моманты проста трэба ўдакладніць, “прычасаць” па літаратурных прычынах.

Проект предполагается полностью бесплатный. И переводчик, и его добровольные помощники денег не получат. Зато белорусские подростки получат еще одну книгу из их жизни, а не из жизни партизан и «мужыкоў-беларусаў».

Калі ж нехта пажадае выдаць гэты пераклад на паперы — калі ласка, але з афіцыйнай згоды аўтараў кнігі. Але і ў гэтым выпадку за пераклад плаціць не прыйдзецца.

Надеюсь на помощь и беспощадную критику.

Ваш

Андрэй Жвалеўскі

 

Синичка , 10 апреля  2018 года, утро (Часть 1)

Сінічка, 10 красавіка 2018 года, раніца (Частка 1)

 

1. Я проснулась от радостного «ку-ку-ре-ку» и выключила будильник на комике. Встала, побрела на кухню, по дороге включила комп. До первого урока еще час, вполне можно посмотреть чего за ночь на форуме написали. 1. Я прачнулася ад радаснага «ку-ку-рэ-ку» і выключыла будзільнік на смарце. Паднялася, пацягнулася на кухню, па дарозе ўключыла камп. Да першага ўроку яшче гадзіна, як раз можна паглядзець, чаго ўначы на форуме панапісвалі.
2. Пока комп грузился, я успела налить себе чашку чая и выслушать от мамы стандартное: 2. Пакуль камп грузіўся, я паспела наліць сабе кубак гарбаты ды выслухаць ад мамы стандартнае:
3. — Оля, куда ты пошла, поешь как человек за столом в кои-то веки. 3. — Оля, куды ты пайшла, паеш па-людску за столом хаця б раз!
4. — Ага, — буркнула я, стащила бутерброд и отправилась к монитору. 4. — Ага, — буркнула я, сцягнула бутэрброд і накіравалася да манітора.
5. Я полезла на форум школы. Как обычно, интернет ночью жил насыщенной жизнью. Большой Обезьян опять разругался с Птицей. Долго ругались, до двух часов ночи. Вот везет людям, никто их спать не гонит. 5. Я палезла на форум школы. Як звычайна, інтэрнет уначы жыў насычаным жыццем. Вялікі Малп зноўку палаяўся з Птушкай. Доўга лаяліся, да дзвюх гадзін ночы. Вось шанцуе людзям, ніхто іх у ложак не гоніць.
6. — Оля, тебе выходить через полчаса, а ты еще в пижаме! 6. — Оля, табе выходзіть праз паўгадзіны, а ты ашчэ ў піжаме!
7. — Ну щас… 7. — Ну зараз…
8. Я раздраженно оторвалась от компа и отправилась одеваться. В школу тащится страшно не хотелось, тем более, что первым уроком намечалась контрольная по математике. Эту контрольную еще не писал ни один класс, поэтому на форуме задания еще на появились, а прошлогодние искать в архиве было лень. Потом физра, история и только один приличный урок – ОКГ. Да и то, чему нас там учат! Печатать? Школьная программа не менялась уже лет десять! Ха! Да сейчас любой нормальный школьник текст быстрее наберет, чем проговорит. 8. Я раздражнёна адарвалася ад кампа і адправілася апранацца. У школу цягнуцца страшэнна не хацелася, тым больш што першым урокам планавалася кантрольная па матэматыцы. Гэтую кантрольную яшчэ не пісаў ніводны клас, таму на форуме задання яшчэ на з’явіліся, а леташнія шукаць у архіве мяне ламала. Потым фізра, гісторыя і толькі адзін прыстойны ўрок – інфарматыка. Дый тое, чаму нас там вучаць! Друкаваць? Школьная праграма не змянялася гадоў, мабыць, дзесяць! Ха! Ды цяпер кожны нармальны школьнік тэкст хутчэй набярэ, чым прагаворыць.
9. Пока одевалась, я все равно дочитывала вчерашнюю форумскую ругню. И тут глаз вдруг зацепился за то, что в ящике, оказыватеся, есть личное сообщение. Я открыла и… сердце заколотилось часто-часто. От Ястреба… 9. Пакуль апраналася, я ўсё адно дачытвала ўчорашнюю форумскую лаянку. І тут вока раптам зачапілася за тое, што ў скрыні, аказваецца, ёсць асабістае паведамленне. Я адкрыла і… сэрца забілася часта-часта. Ад Каршака…
10. Сообщение было коротеньким. «Привет! А у тебя парень есть?», но у меня прям руки затряслись. Ястреб заходил на форум редко, но метко. Иногда как напишет что-нибудь, как пошутит, так все и сбегаются читать. А однажды он даже стихи свои написал. Ястреб был просто мечтой всех девчонок. В личке часто только и обсуждали, что Ястреб новенького напишет. А главное, никто-никто не знал, кто он на самом деле. 10. Паведамленне было караценькім. «Прывітанне! А ў цябе хлопец ёсць?», але ў мяне проста рукі затрэсліся. Каршак заходзіў на форум рэдка, але трапна. Часам як напіша што-небудзь, як пажартуе, дык усё і збягаюцца чытаць. А аднойчы ён нават вершы свае напісаў. Каршак быў проста марай усіх дзяўчынак. У асобке часта толькі і абмяркоўвалі, што Каршак новенькага напіша. А галоўнае, ніхто-ніхто не ведаў, хто ён насамрэч.
11. То, что Ястреб написал мне, Синичке, это было просто как гром среди ясного неба. 11. Тое, што Каршак напісаў мне, Сінічцы, гэта было проста як гром сярод яснага неба.
12. — Оля, ты в школу собираешься? 12. — Оля, ты ў школу збіраешся?
13. — Щас! 13. — Зара!
14. Ох, и зачем только куда-то уходить, если вот она, настоящая жизнь. Сейчас бы сесть, спокойно придумать ответ, написать. А потом выведать номер его аськи, а болтать, болтать ночами… я аж зажмурилась от счастья. А потом взяла портфель и угрюмо поплелась к двери. 14. Ох, і навошта толькі кудысьці сыходзіць, калі вось яно, сапраўднае жыццё. Цяпер бы сесці, спакойна прыдумаць адказ, напісаць. А потым выведаць ягоны скайп, ды балбатаць, балбатаць начамі… я аж зажмурылася ад шчасця. А потым узяла партфель і панура паплялася да дзвярэй.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат