Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Паганства

29.01.2014
ЦІКАВІНКІ Замовы

Замова для пчол
Стой, рой малады! Не іграй, да сырой зямлі прыпадай. Вось вам, пчолкі, святліца новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і жыць сто лет і зім, і дзвесце дзяцей павадзіць. І ты, матка-ліпа Вапляна, ліпа-красная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Мінайце шум баравы, мінайце роў прудавы, мядзведжую лапу, воўчы рот. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце і чужых да сябе не пускайце, як маці- зямлі, свайго месца пільнуйцеся.

Замова ад крыксы
Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся, Матцы Прачыстай пакланюся. Матка Божая, святая, стань жа мне на помач, рабу Божаму, младзенцу, крыксы гаварыці. Зоры-зарніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыксы-начніцы – і бацькавы, і маткіны, і дзявоцкія, і парабацкія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і пасмешныя, і светавыя, і заравыя. І вам зорачкі, на стаянне, а рабу Божаму, мла-дзенцу, на здароўе: вам, зорачкі, пасвяціці, а рабу Божаму, младзенцу, паспаці.

Замова ад шалу
Устану я рана-раненька, умыюся бела-бялюсенька, узыду на крутую гару, зірну пад ясну зару—там стаіць дзедзька-лябедзька, стары барадаты. Дзедзька-лябедзька, унімай свайго сабаку-кусаку, круцяку і вярцяку: укусіў ён раба Божага, вынімай шал з касцей, з машчэй, з чорных печаней, з сініх жыл, з гаручай крыві і буйнай галавы, каб у раба Божага косці не ламіла, гаручае крыві не марыла, ясных вачэй не круціла.

Замова ад зубнога болю
Ой вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце як велькі пан у карэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты , хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы, ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.

(Марыя Юшкевіч, Бераставіччына)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат