Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вялікдзень

22.04.2014
ЦІКАВІНКІ Вершы беларускіх паэтаў пра Вялікдзень

wialikdzen

Ларыса Геніюш

ACB7C9C9-5EA2-4A59-81FA-786A59BE6590_mw800_s

Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!

1954

 

Якуб Колас. Урывак з “Новай Зямлі”

kolas

Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,

І хвоі гэтыя, і елі,

Ліхія людзі падабрэлі,

Бо святам Божым усюды вее;

З нажом разбойнік не пасмее

Залегчы ў лесе срэдзь дарогі,

Бо і заможны, і ўбогі

Святы Вялікаднік святкуюць

І радасць у сэрцы сваім чуюць

Народ калышацца, хвалюе,

Бы ў цёмным віры вада тая,

І ўсё плыве, усё прыбывае,

А ўлады сну ён больш не чуе,

І блізак час святой дзянніцы,

“Хрыстос Васкрос!” – з гары-званіцы

Вяшчае першы звон шчасліва.

Народ увесь, бы ў полі ніва

Буйнымі гнецца каласамі,

Скланіўся ціха галавамі.

А пачакаўшы з паўгадзіны,

Нясуць жанкі, нясуць мужчыны

Кашы, каробкі, паўасміны

І ставяць ў рад на цвінтары

Усе велікодныя дары.

<>

 

Наталля Арсеннева

Natalla_Arsieńnieva1927

Ён ішоў, і нязгойныя раны

На чале ірдзянелі яшчэ…

У дзіўным, у святым захапленні

Богу-Сыну малілілся ўсе –

Агарож прыдарожных каменні,

Маладых ячмянёў калассё,

Цёплы вецер, што згортваў з дарогі

Вір пялёсткаў… і сонечны пыл…

І трава, што прабітыя ногі

Цалавала, схіліўшы сцяблы…

А паслей – працягнуцца шляхамі,

У скрыпе рогату, крыкаў, калёс

І народ…

Толькі хто з іх, няўцямных,

Знаў, што побач – Уваскрэслы Хрыстос?

<>

 

Васіль Жуковіч. На Вялікдзень

vasil_zhukovich

Вялікдзень…

Прыйшлі, з даўніны завіталі

два словы, чысцейшыя ад белых рос,

сугучна, суладна яны загучалі:

Хрыстос уваскрос!

Ці чуеш, мая ўкрыжаваная Маці,

з надзеяй кажу я ў такую пару:

уваскрэсні, дай краю свайму акрыяці,

паўстань, Беларусь!

 

<>

Сяргей Новік-Пяюн. На Вялікдзень

ruk_27_08_1

Голасам магутным загрымелі звоны

Па блакітным небе ў блеску сонца кос.

Палілісь ўрачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос памершы ў трэці дзень уваскрос.

Вецярок вясняны з радасці спявае.

Птушак пералівы ймкнуцца ў вышыню,

А вясна на ліры гімн Хрысту іграе,

Гожа прыбірае краскамі зямлю.

І ты, людскі родзе, ранамі Хрыстовымі

Збаўлены ад грэху, зрок ўзнясі увысь!

Ўдзячнаю малітваю добраму Ісусу

Сэрцам і душою горача малісь!

Голасам магутным грымяць сяння звоны

Па блакітным небе, ў блеску сонца кос,

Льюцца урачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос, наш Збаўца, ў трэці дзень ўваскрос!

<>

 

Янка Купала. Вялікдзень

kupala_young

Два святы на свеце – ад нівы да нівы:

Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!

Глянь смела, глянь вольна, шчасліў, нешчаслівы.

І далей к жыццю з паніжэння і сна!

Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў

Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!

Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты

У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы.

Забыў не адзін з нас нядыўныя дні,

А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,

Аб тых, што ў світанні на век адышлі, —

Усе костачкі тыя на гонях папарных, —

Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць…

Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,

Пачатую справу шырыць, расшыраць!

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы

Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.

Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.

І заўтра на поле ад сох як адзін!

Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,

Адвечных не можам пазбыціся слёз…

Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,

Вясна ўжо на свеце, — Хрыстос уваскрос!

 

Рыгор Барадулін

MP, 75/1.4 and 50/1.4, EFKE100

Прыходзіла Вялічка на сяло
З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,
I сцежку, паднядзеленую жвірам,
Світанне лугам за руку вяло.
Іграла сонца, ажывала тло,
Свянцонка пахла злагадаю, змірам.
I ўсім малечым вачаняткам шчырым
Прысмакаў досыць на стале было.

Расло святло, надзея ўваскрасала.
З душы ўцякалі недавер і змрок.
I песняў валачобнікам хапала.
I сніўся падарожжу сон далёкі.
I адвячорак позніўся знарок.
Ішлі па небе продкі, як аблокі.

 

Падборка складзеная на падставе публікацыі Каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат