Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.01.2014
ЦІКАВІНКІ Прымхі і забабоны

- Чорны кот перабег дарогу (Чорны кот – увасабленне нячыстай сілы, таму, каб ён не нашкодзіў, трэба змяніць свой маршрут або плюнуць тры разы праз левае плячо)

- Нельга цяжарнай пераступаць цераз вяроўкі, асабліва з вузламі (Паколькі падобнае выклікае падобнае, пупавіна, як вяроўка, можа абвіць шыю дзіцяці. Таму, калі жанчына нараджала, у хаце развязвалі ўсе вузельчыкі, каб працэс пайшоў добра і хутка)- Нельга перадаваць рэчы праз парог (У тыя часы, калі паганства толькі пачынала фармавацца, пахаванне памерлых продкаў адбывалася пад ганкам хаты, і каб дарэмна не турбаваць душы продкаў, забаранялася перадаваць рэчы праз парог)

- Трэба паглядзецца ў люстэрка, калі забыліся нешта і былі вымушаны вярнуцца (Верылі, што калі чалавек незапланавана вяртаецца, ён тым самым можа змяніць свой лёс. А паколькі люстэрка – гэта акно ў іншасвет, то паглядзецца ў яго – значыць, звярнуцца з просьбай дапамагчы забяспечыць сабе добры лёс)- Нельга класці хлеб дагары нагамі (Хлеб для селяніна-паганца з’яўляўся ўвасабленнем жыцця, таму яго нельга было пераварочваць, каб такім самым чынам не перавярнуць сваё жыццё, не змяніць яго да горшага)

- Нельга месці ў хаце, як толькі госць выйшаў за парог (Метучы, ты нібыта вымятаеш энэргію гэтага чалавека з хаты і ён да цябе больш ніколі не вернецца)

- Трэба завешваць люстэрка, калі ў хаце нябожчык (Паколькі люстэрка – акно ў іншы свет, пакуль нябожчык не перайшоў туды, яно адчынена і праз яго можа трапіць у хату чужая нядобрая энэргія са свету памерлых)

- Трэба мышцы кінуць малочны зуб у падпечак (Водгук ахвярапрынашэння з просьбай забяспечыць дзіцяці здаровыя зубы)

- Нельга выносіць смецце з хаты пасля заходу сонца (Паколькі смецце нясе ў сабе інфармацыю хаты, то гэту інфармацыю нельга выносіць у час, калі валадарыць нячыстая сіла, бо яна можа выкарыстаць яе супраць гаспадароў)

- Небяспечна сустрэць чалавека з пустым вядром (Паводле прынцыпа “падобнае выклікае падобнае”, пустое вядро забяспечыць пусты, непрадуктыўны дзень)

- Калі зашываеш нешта на сабе, трэба прыкусіць нітку, тканіну або язык (Паводле прынцыпа “падобнае выклікае падобнае”, шыючы такім чынам, можна прышыць (страціць) сваю памяць)

- Нельга перадаваць грошы з рук у рукі (Каб энэргія грошай, багацця не пераходзіла да іншага чалавека)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат