Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.02.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Еў бы раток, каб прыняў жываток

Якія хваробы былі самымі актуальнымі для нашых з вамі продкаў? Не паверыце! А адказ на гэта пытанне нам дадуць народныя афарызмы.

Прыказкі і прымаўкі пра здароўе, хваробу і лекі

1. Трасца, гарачка
Трасца нікому не здасца: сем лет патрасе і на той свет занясе.
Адно гарачка, другое балячка.

2. Кашаль, сухоты
Кашаль – хвароба не ліхая, але хата не ўціхае.
Каб не кашаль і не ўдуха, была б хата глуха.
Хрыпае у грудзёх – не быць у людзёх.
Пярхота ды чыхота – не свая ахвота.

3. Панос, гнятуха, гнятучка
Гнятуха, можа, горш трасухі, дарма што сёстры.
Як не балела брушка, так не баліць і душка.
Слабаму жывату і вада завáда.
Еў бы раток, каб прыняў жываток.

4. Скула
Скула, што пан – не зачапі.
На шыі кіла, на кіле скула.

5. Кароста
Кароста не проста – панская хвароба;
Кароста не напасць, толькі ў ночы спаць не дасць;
Вядома: каму свярбіць, той драпае.

Філасофскія і практычныя назіранні і развагі пра здароўе, хваробы і лекі нашых продкаў
Усякаму свая рана баліць.
Чужая болька людзям смех.
Пі халодную воду, не будзеш хварэць да роду.
Сон лепш усялякага зелля.
Каб тыя лекі згінулі навекі.
Заразу заразаю выганяюць.
Ногі ў хваробе не шкодзяць – усё пераходзяць.
Глянуўшы ў твар, не пытайся пра здароўе.
Гульня ў маладосці дае хваробу на чужыя косці.
Не кажан хворы, хто стогне.
Нуда хужы хваробы.
Як на душы, так і на целе.
Што зашкодзіла, тым і лячыся.

У рубрыцы выкарыстаны матэрыялы рэсурса “Нашы дзеткі” і “Малога расейска-беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразем” (укладальнік Зміцер Санько)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат